Юужан вонг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юужан вонгі
Пэрсанаж «Зорных войнаў»
Расаюужан вонг
Родная плянэтаЮужан’тар
Рост180—190 см
Валасычорныя

Юужан вонгі (па-ангельску: Yuuzhan Vong) — раса ў пашыраным сусьвеце «Зорных войнаў». Адныя зь нямногіх расаў у сусьвеце «Зорных войнаў», якія паходзяць з-за межаў галяктыкі (нароўні са сваімі рабамі чазракамі, а таксама сылентыюмамі і абамінорамі).

Гэта раса рэлігійных фанатыкаў, якія карыстаюцца выключна арганічнымі тэхналёгіямі, вырашчанымі генэтычным спосабам, а мэханічныя, электрычныя ды электронныя тэхналёгіі лічаць блюзьнерствам супраць сваіх багоў[1]. Свае фізычныя мажлівасьці яны намагаюцца палепшыць шляхам прывіцьця органаў.

Усе юужан вонгі, за выняткам аднаго, маюць імунітэт ад Моцы і ня могуць быць адчутыя празь яе, што джэдаі лічаць вельмі загадкавым, бо будзь-якія жывыя істоты такім ці іншым чынам мусяць мець адметны подпіс у Моцы, адрозны ад іншага віду. Пазьней выявілася, што юужан вонгі былі адлучаныя ад Моцы пасьля аддзяленьня ад сымбіёзу з разумнай плянэтай Юужан’тар.

Уварваньне ў Галяктыку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 25 року пасьля «Новай надзеі» і бітвы за Явін юужан вонгі напалі на Галяктычную рэспубліку. Гэтыя падзеі падрабязна занатаваныя ў кніжнай сэрыі «Новы Ордэн джэдаяў». Вайна цягнулася 5 гадоў і скончылася адступленьнем агрэсараў дзякуючы супольным намаганьням Галяктычнага альянсу. Аднак гэтая вайна стала адной з найбольш кровапралітных у гісторыі галяктыкі: у ёй загінулі амаль 365 мільярдаў разумных насельнікаў галяктыкі, сярод якіх і такія выбітныя пэрсанажы «Зорных войнаў», як Чубака, Энакін Сола, адмірал Акбар і іншыя; 20 сусьветаў былі спустошаныя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Nadine Wolf. Religious Concepts in Fantasy Literature. — 2010. — С. 65—66. — (Akademische Schriftenreihe). — ISBN 3-640-66142-7

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]