Дарт Мол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дарт Мол
Пэрсанаж «Зорных войнаў»
MaulFaceReveal-TPM.jpg
Дарт Мол
Раса Забрак
Родная плянэта Датомір
Належыць да вучань Дарта Сыдыюса
Дзейнасьць Лорд сытхаў
Стаць мужчына
Рост 175 см
Валасы няма, замест іх рогі
Вочы жоўта-чырвоныя
Зброя чырвоны падвоены сьветлавы меч
Здымкі
Актор Рэй Парк
Агучка Пітэр Серафіновіч

Дарт Мол (па-ангельску: Darth Maul) — пэрсанаж выдуманага сусьвету «Зорных войнаў». Дарт Мол — першы вучань Дарта Сыдыюса. У «Зорных войнах» гэты герой зьяўляецца толькі ў першым эпізодзе, але нягледзячы на гэта, усё адно ўражвае сваёй зграбнасьцю й спрытнасьцю ў валоданьні сьветлавым мечам. Дарт Мол на загад Сыдыюса мусіць забіць абодвух рыцараў джэдаяў, што прыляцелі да плянэты Набу на касьмічную станцыю Гандлёвай фэдэрацыі, каб спыніць бязьмежжа віцэ-караля Ганрэя. Але ж нягледзячы на сваю спрытнасьць і майстэрства ў валоданьні сьветлавым мечам, Обі-Ван забівае яго, расьсякаючы на дзьве паловы ў канцы першага эпізоду. Дарта Мола ў фільме граў актор Рэй Парк, а агучыў актор зь Вялікабрытаніі Пітэр Серафіновіч.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дарт Мол — забрак з Датоміра й цёмны лорд сытхаў, які жыў у апошнія рокі існаваньня Галяктычнай Рэспублікі. Ён нарадзіўся на Датоміры й яшчэ ў маленстве яго ўзяў у вучні Дарт Сыдыюс, які ў той час яшчэ зьяўляўся вучнем Дарта Плэгаса і такім чынам парушыўшы правіла Дарта Бэйна, якое кажа аб тым, што адначасова могуць існаваць толькі два сытхі: сытх-настаўнік і сытх-вучань. Дарт Сыдыюс накіраваў свайго першага вучня на плянэту Мустафар, дзе месьціўся навучальны цэнтр, дзе Сыдыюс пачаў трэніраваць Мола. Дарт Мол засвоіў такія тэхнікі бою як Джуё, Німан/Джар'Кай, Тэрас Касі (па-фінску: Teräs Käsi).

У 34 року ДБЯ Дарт Мол стварыў свой двайны сьветлавы меч. У 33 року ДБЯ зьдзяйсьніў напад на злачынную арганізацыю «Чорнае сонца», забіўшы шматлікіх яе лідэраў. У 32 року ДБЯ ён быў прызначаны галоўнакамандуючым на Гандлёвай фэдэрацыі на заблякаванай плянэце Набу. Але з-за таго, што каралева Падмэ Амідала ўцякае з плянэты, Дарт Мол накіроўваецца на яе пошукі й наганяе яе й двух джэдаяў на плянэце Татуін, дзе адбываецца яго першая бойка з джэдаем Квай-Гон Джынам.

Дарт Мол і Квай-Гон Джын

Квай-Гон уцякае на Нубійскім караблі, а Дарт Мол накіроўваецца да свайго настаўніка на Карусант. Палпатын даведваецца пра намер каралевы вярнуцца на сваю родную плянэту й паведамляе гэта свайму вучню. Дарт Мол вяртаецца на Набу, дзе падчас бітвы паміж гунганамі й арміяй баявых дроідаў наймайдыянаў сустракаецца з Обі-Ванам Кенобі й Квай-Гон Джынам. Падчас вельмі складанай бойцы Мол працінае сваім мечам Квай-Гона й у хуткім часе абяззбройвае Обі-Вана й скідвае яго ў шахту. Але Дарт Мол не ацаніў здольнасьці падавана: Обі-Ван схапіўся за выступ, які тырчэў зь сценкі шахты, а за тым, спрытна скочыўшы ў верх, схапіў меч настаўніка й разсёк Дарта Мола ўздоўж пояса на дзьве паловы, якія паляцелі ў тую самую шахту, куды Дарт Мол намагаўся скінуць Обі-Вана.

Моц[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дарт Мол належыць да цёмнага бока Моцы. Ён таксама выдатна валодае сьветлавым мечам.

Зброя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Двайны чырвоны сьветлавы меч.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]