Джэдай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Обі-Ван Кенобі й Квай-Гон Джын на станцыі гандлёвай фэдэрацыі

Джэдай (па-ангельску: Jedi) — асноўны пэрсанаж сусьвету «Зорных войнаў». Адэпты ордэну рыцараў-джэдаяў, якія здольныя выкарыстоўваць Моц. Джэдаі прысутнічаюць ва ўсіх 6 частках. Яны зьяўляюцца ахоўнікамі дэмакратыі й прыхільнікамі Рэспублікі. Іх погляды на жыцьцё вельмі сьціплыя. Джэдаі жывуць дзеля захаваньня міру і свабоды ў галяктыцы. Джэдай ня мусіць мець жонку, дзяцей, ім забаронена прывязанасьць і нэтагыўныя эмоцыі (гнеў і нянавісьць), бо гэта ўсё можа накіраваць джэдая на цёмны бок Моцы. Джэдаі — не ваяры, але яны выдатна умеюць біцца, валодаюць як правіла сьветлым бокам Моцы, дзякуючы ёй джэдаі могуць выконваць розныя звышнатуральныя трукі, на якія ня здольны просты чалавек альбо жывая істота. Моц дае джэдаю магчымасьць бачыць будучыню, мінулае, старых сяброў. Джэдай мае права забіваць, але толькі ў мэтах абароны сябе ці іншых. Выключэньня толькі, калі справа датычыцца сытхаў, тады джэдай можа нападаць і выкарыстоўваць моц дзеля гвалту.

Асноўны атрыбут джэдая — гэта яго сьветлавы меч. У фільму колер мечаў джэдаяў сіні й зялёны, але ёсьць і выключэньне: Мэйс Вінду мае фіялетавы меч.

Кодэкс джэдаяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтафізыка моцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рангі джэдаяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэдаізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Джэдаізм

Рэлігійная плынь, якая утварылася пад уплывам Зорных войнаў. Аднак вялікая колькасьць экспэртаў схільны лічыць джэдаізм усё ж такі субкультурай.