Ямаўт
Ямаўт лац. Jamaŭt | |
Amolt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Amo + Walt |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ямаўт» |
Ямаўт — мужчынскае імя.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Амалд, Емалт або Амалт (Amoaldus[1], Emmolt, Amolt) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ам- (імёны ліцьвінаў Ямін, Ямунт; германскія імёны Ammin, Amund) мае значэньне 'актыўны, гарлівы, працавіты' і ўзыходзіць да стараісьляндзкага ama 'турбаваць, непакоіць'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у волости Меречскои сорокъ и чотыри чоловека конюховъ и тяглыхъ людеи илъкговъскихъ… Татька Ямовътовича (16 лютага 1566 году)[5][a].
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Таксама:
- Ямейка (адзначалася старажытнае германскае імя Emmecke[6]): Ямейкі (Jemejko) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[7];
- Амбут: Jan Ambutowicz (1667 год)[8];
- Аман (адзначалася старажытнае германскае імя Amano[9]): Ямановъ Игнатъ (1500 год)[10], пустовщины… Омановщина (1 ліпеня 1542 году)[11];
- Ямуць (адзначалася старажытнае германскае імя Amota[12]): Римко Ямутевич (1 ліпеня 1542 году)[13]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 33.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 88, 954.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 33.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. С. 115.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 88.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 175.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 57.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 96.
- ^ Новгородские писцовые книги, изданные Археографической комиссией. Т. 3. — СПб., 1868.С. 299.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 26.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 97.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 18.