Мастаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Masto + Walt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Масталт, Машталт, Мештаўт, Міштаўт, Мішталт, Міжтаўт, Мустаўт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мастаўт»

Мастаўт (Масталт, Машталт, Мештаўт, Міштаўт, Мішталт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Маста (Masto) і Валда або Валд (Waldo, Walt) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова маст- (імёны ліцьвінаў Масьціла, Масьцін; германскія імёны Mastilo, Mastin) паходзіць ад гоцкага maists 'найбольшы'[1] або стараверхненямецкага mast 'доўгая жэрдка'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].

Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Міштальт (Misztolt) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкулах «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[5] і «Літва» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеки: Онъдреи Миштовтовичъ[7], Мистовту семъица[8] (1440—1492 гады); децкого на имя Мостовта (1444 год)[9]; Михаило Мижтовтович (1528 год)[10]; Милай Мустовтовича (1567 год)[11]; Jan Misztowt (1621 год)[12]; Piotr Jan Misztowt (6 чэрвеня 1656 году)[13]; Mostołt (1670 год)[14]; Krzysztof Misztołt (1690 год)[15]; Mostowt (1733 і 1799 гады)[16]; Mostołtowicze… Misztołcie (1744 год)[17]; Mostołtowicze (1782 год)[18]; Parafia stokliska… Mostołtowicze (1784 год)[19]; Franciszek Mostowt (9 лютага 1785 году)[20]; Daniel Misztowt (18 жніўня 1788 году)[21]; Kazimierz Misztowt… Kazimierz Miesztowt (9 лютага 1791 году)[22].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міштаўты (Misztowt) гербу Любічлітоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Расенаў[24].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Мастолты.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 410.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1499.
  3. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 2: Die Ostgoten. Die Langobarden. Die altgermanischen Bestandteile des Ostromanischen. Altgermanisches im Alpenromanischen. — Berlin und Leipzig, 1935. S. 100.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Encyklopedyja powszechna. T. 28. — Warszawa, 1868. S. 975.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 330.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
  9. ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 15.
  10. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 79.
  11. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 646.
  12. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 87.
  13. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 349.
  14. ^ Bystroń J. Nazwiska polskie. — Lwów, 1936. S. 284.
  15. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 46.
  16. ^ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 5. — Warszawa, 1908. S. 301.
  17. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  18. ^ Vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio Kauno dekanato vizitacija 1782 m. — Vilnius, 2001. P. 154.
  19. ^ Vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio Kauno dekanato vizitacija 1782 m. — Vilnius, 2001. P. 766.
  20. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 402.
  21. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 436.
  22. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 460, 483.
  23. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 20.
  24. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 4. — Rzeszów, 2001. S. 196.