Гертаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Kartold
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gerd + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гіртаўт, Кіртаўт, Гортаўт
Зьвязаныя імёны Waldigardis
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гертаўт»

Гертаўт (Гіртаўт, Кіртаўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Гортаўт.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гартвалд, пазьней Картальд (*Gartwald, Kartold) і Валдзігарда (Waldigardis[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека'), а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Адамъ Кгертовтовичъ (1528 год)[4]; в бояр нашых волости Ейшишъское… въ Дороты Марътиновое Киртовътовича (26 чэрвеня 1530 году)[5].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVI ст. існаваў «дварэц» Гіртаўцішкі (Гиртовтишки) у Жамойцкім старостве[7][8].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1505.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 278.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 407.
  6. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 268.
  7. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 76.
  8. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 68.