Відаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Widald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wid + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Відаўць
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Відаўт»

Відаўт (Відаўць) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Відалд (Widald) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[2].

У Прусіі бытавала імя Відаўт: Widaute, Wydawte, Wydawthe[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: за великого князя Видовта (1 сакавіка 1571 году)[4]; Wydawciszki (1744 год)[5].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVI ст. існавала сяло Відаўці (Видовти) у Жамойцкім старостве[6].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Відаўцішкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1573.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 117.
  4. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 343.
  5. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  6. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 47.