Януш Куртыка
| Януш Куртыка | ||||
| Janusz Kurtyka | ||||
Януш Куртыка |
||||
| Нарадзіўся | 13 жніўня 1960 Кракаў |
|||
|---|---|---|---|---|
| Памёр | 10 красавіка 2010 Пад Смаленскам |
|||
| Грамадзянства | Польшча | |||
| Навуковая сфэра | гісторыя | |||
| Месца працы | Інстытут нацыянальнай памяці | |||
| Узнагароды і прэміі |
|
|||
Януш Куртыка (па-польску: Janusz Kurtyka; нар. 13 жніўня 1960 году ў Кракаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі гісторык, галава Інстытуту нацыянальнай памяці (2005—2010). Доктар габілітаваны гістарычных навук (2000).
Скончыў гістарычна-філязофскі факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту. Дзейнічаў у Незалежным згуртаваньні студэнтаў і Салідарнасьці, быў выкладчыкам у вышэйшых школах. Цікавіўся генэалёгіяй, гісторыяй сярэднявечча. Апублікаваў больш за 140 навуковых працаў і артыкулаў.[1]
29 сьнежня 2005 году быў абраны галавой Інстытуту нацыянальнай памяці — установы, якая займаецца дакумэнтаваньнем злачынстваў камуністычнай сыстэмы ў Польшчы. 7 красавіка 2009 году ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам вялікім ордэна Адраджэньня Польшчы [2].
Выбраныя публікацыі[рэдагаваць]
- Konspiracja i opór społeczny na Podkarpaciu w okresie PRL (red.), 2007,
- Odrodzone królestwo. Monarchia Władysława Łokietka i Kazimierza Wielkiego w świetle nowszych badań, 2001,
- Latyfundium tęczyńskie. Dobra i właściciele (XIV—XVII wiek), 1999,
- Tęczyńscy. Studium z dziejów polskiej elity możnowładczej w średniowieczu, 1997,
- Generał Leopold Okulicki «Niedźwiadek» (1898—1946), 1989.
Крыніцы[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Януш Куртыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- dr hab. Janusz Marek Kurtyka (пол.)
- Узнагароджаныя Вялікім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі»
- Асобы па альфабэце
- Навукоўцы па альфабэце
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Выпускнікі Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі ВНУ
- Польскія гісторыкі
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Смаленскай вобласьці
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках у Кракаве