Ян Вэрмээр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Вэрмээр
«Звадыяшка», прыблізна 1656. Фігура зьлева лічыцца аўтапартрэтам Яна Вэрмээра[1].
Імя пры нараджэньні Johannes Vermeer
Дата нараджэньня кастрычнік 1632[2][3][4][…]
Месца нараджэньня Дэльфт, Галяндыя
Дата сьмерці 15 сьнежня 1675(1675-12-15)[2][4][5][…] (43 гады)
Месца сьмерці Дэльфт, Галяндыя
Месца пахаваньня
Занятак жывапіс
Навуковая сфэра малярства
Жанры жанравае малярства[d][6] і партрэт[6]
Плынь барока
Працы каля 35 карцінаў
Пад уплывам Карэл Фабрыцыюс[d], Габрыэль Мэтсю[d], Дырк ван Бабюрэн[d] і Леанард Брамэр[d]
Подпіс Выява аўтографу

Яганэс, Ян ці Ёган Вэрмээр (нід. Jan Vermeer van Delft; хрышчоны ў Дэльфце 31 кастрычніка 1632 году як Яганіс — пахаваны ў тым жа горадзе пад імем Ян 15 сьнежня 1675 году) — галяндзкі барочны мастак, які спэцыялізаваўся ў сцэнах вытанчанага дамашняга інтэр'еру прадстаўнікоў сярэдняга кляса. Цягам свайго жыцьця Вэрмээр быў даволі пасьпяховым правінцыяльным мастаком жанравага жывапісу, але з-за таго, што ён стварыў адносна невялікую колькасьць карцінаў, ён ніколі не быў асабліва заможным, у дадатак пакінуўшы пасьля сваёй сьмерці жонку і дзяцей з грашовымі пазыкамі[7].

Вэрмээр працаваў павольна і зь вялікай клапатлівасьцю, выкарыстоўваючы яркія колеры і, часам, дарагія пігмэнты зь перавагай да валошкава-блакітнага і жоўтага колераў. Ён вядомы перш за ўсё за сваё майстэрскае абыходжаньне і выкарыстаньне сьвятла ў сваіх работах[8].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб Вэрмээры захавалася вельмі мала біяграфічных зьвестак. Вядома, што яго бацька, Рэйн’ер Жанс, нарадзіўся ў 1591 годзе і ў 1611 годзе пераехаў у Антвэрпэн. Праз чатыры гады ён ажаніўся з будучай маці Яна Вэрмээра — Дзінай Балтэнс. У гэты час Рэн’ер Жанс дадаў да свайго імя прыстаўку Вос (ліс), якое потым зьмяніў на Вэрмээр. У 1631 годзе Рэн’ер далучыўся а цэха св. Лукі, як гандляр прадметамі мастацтва.

У 1632 годзе ў сям’і нарадзіўся сын Яганэс, які быў ахрышчаны 31 кастрычніка. Але дакладная дата нараджэньня так і засталася невядомай. Ян Вэрмээр меў, так сама, старэйшую сястру Гертры Вэрмээр.

Верагодна, што з мастацтвам Ян пазнаёміўся дзякуючы бацьку, а дакладней, дзякуючы знаёмству з таварам, якім гандляваў бацька. Не захавалася ніякай інфармацыі аб адукацыі Вэрмээра, вядома толькі, што ў 1653 годзе ён далучыўся да гільдыі св. Лукі, якая яднала мастакоў, рамесьньнікаў і прадстаўнікоў іншых прафэсіяў. Для таго, каб уступіць у гільдыю, яму было неабходна шэсьць гадоў вучыцца ў якога-небудзь зь вядомых мастакоў. Паводле з адной з гіпотэзаў, гэтым мастаком мог быць Леанаэрт Брамэр (1594—1674), паводле іншай Карэл Фабрыцыюс (1622—1654). Чатыры разы выбіраўся удзельнікам кіраўніцтва гільдыі (1662, 1663, 1670 і 1671).

20 красавіка 1653 году Вэрмээр ажаніўся з Катарынай Больнэс. У гэты пэрыяд зьявіліся дзьве вядомыя карціны Вэрмээра: Хрыстос у доме Марыі і Марты і Ткалет Дыяны.

Паводле некаторых зьвестак у сям’і Вэрмээраў нарадзілася 11 дзяцей (па іншых 15), зь якіх некалькі памерла ў дзяцінстве. Вядома, што ў 1667, 1669 і 1673 гадах адбываліся пахаваньні дзяцей Вэрмээраў. Пасьля сьмерці мастака, у дакумэнтах зьяўляецца інфармацыя то аб васьмі малалетніх дзецях, то аб дзесяці. Вядомыя імёны дзяцей: Марыя, Элізабэта, Карнэлія, Алэйдзіс, Веатрыкс, Ягана, Францыск, Катарына і Ігнацыюс. Каб іх пракарміць Яну Вэрмээру даводзілася, акрамя маляваньня, займацца і іншай працай. Нявыключана, што ён працягваў працу бацькі, гандлюючы прадметамі мастацтваў. Верагодна, што Вэрмээр маляваў па асабістым замовам, а не для вольнага продажу. Аднымі з такіх заказчыкаў быў Генры Ван Бітен — пекар і Якаб Дзісіюс — друкар, якія ў 1682 годзе валодалі 19 карцінамі Вэрмээра.

У канцы свайго жыцьця, Вэрмээр пачаў маляваць у іншым стылі, яго працы сталі меней натуральнымі. У гэты час, фінансавае становішча мастака значна пагаршаецца і ён вымушаны быў улесьці ў даўгі. Сытуацыя пагоршылася пасьля пачатку франка-галяндзкай вайны 1672 году, у выніку якой былі зьнішчаны ўладаньні бацькоў жонкі Вэрмээра. Пасьля гэтага часу, мастак ня змог прадаць ніводнай сваёй працы.

Гэта сытуацыя шкодна паўплывала на здароўе Вэрмээра і ён памёр ў 1675 годзе, а жонка засталася са шматлікімі даўгамі і васьмёра (у іншых крыніцах зь дзесяцьмі) дзецьмі. Яна была вымушана прадаць, ці закласьці большасьць карцінаў мужа.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Procuress: Evidence for a Vermeer Self-Portrait Праверана 13 верасьня 2010 г.
  2. ^ а б Jan Vermeer — 2009.
  3. ^ Johannes or Jan Vermeer // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. ^ а б Jan Vermeer // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  5. ^ Johannes Vermeer // Roglo — 1997.
  6. ^ а б https://www.nga.gov/research/in-depth/themes-ideas-dutch-genre-painting.html
  7. ^ Jan Vermeer. The Bulfinch Guide to Art History. Artchive. Праверана 21 верасьня 2009 г.
  8. ^ An Interview with Jørgen Wadum. Essential Vermeer (5 лютага 2003). Праверана 21 верасьня 2009 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]