Японскі кіт
| Японскі кіт | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Кітападобныя |
| Падатрад | Вусатыя кіты |
| Сямейства | Гладкія кіты |
| Від | Японскі кіт |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Eubalaena japonica | |
| Арэал | |
Японскі кіт (лац. Eubalaena japonica) — від вусатых кітоў, які быў распаўсюджаны ў паўночна-ціхаакіянскім рэгіёне да 1840 году. У цяперашні час сустракаецца вельмі рэдка з-за кітабойнае здабычы ў XIX і XX стагодзьдзях. Верагодна, у рэгіёне засталіся толькі дзьве іх папуляцыі. Папуляцыя, якая сустракаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы Бэрынгава мора і ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна, складае ня больш за 50 прадстаўнікоў. Вельмі блага вывучаная папуляцыя ў Ахоцкім моры між Курыльскімі выспамі і Сахалінам можа складаць 300 ці болей жывёлаў, але пра гэта амаль няма зьвестак. Нягледзячы на тое, што кітаздабыча забароненая з 1935 году, браканьерства ў Савецкім Саюзе ў 1950-60-х гадох значна скараціла іхнюю колькасьць.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Японскі кіт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |