Linkin Park
| Linkin Park | |
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Гады | 1999 - зараз |
| Адкуль | |
| Мова | ангельская |
| Жанр | альтэрнатыўны рок, альтэрнатыўны мэтал, ню-мэтал |
| Выдавец | Warner Bros. Machine Shop |
| Зьвязаныя праекты | Dead By Sunrise Fort Minor |
| Афіцыйная старонка | http://www.linkinpark.com |
| Удзельнікі | |
| Удзельнікі | Чэстар Бэнінгтан Майк Шынода Джо Хан Брэд Дэлсан Роб Бурдон Дэйв Фарэлл |
| Былыя ўдзельнікі | Кайл Крыснэр Скот Козел Марк Уэйкфілд |
Linkin Park - амэрыканскі рок-гурт. Адзін з самых папулярных прадстаўнікоў рок сцэны. Існуючы з 1999 году, гурт прадаў больш як 50 мільёнаў копій альбомаў і двойчы ўзнагароджвалася прэміяй Грэмі. Здабыў свой посьпех Linkin Park, дзякуючы альбому Hybrid Theory. Альбом разыйшоўся 10 мільённым накладам копіяў, у выніку чаго здабыў брыліянтавы статус.
Наступны студыйны альбом, Meteora, паўтарыў посьпех папярэдняга, лідыруючы ў 2003 годзе ў чарце Billboard Top 200. Грошы, атрыманыя ад продажаў гэтага альбома, гурт выкарыстаў у дабрачынных мэтах па ўсім сьвеце.
Апошні па часе альбом Minutes To Midnight, які заняў першыя месцы чартаў у 32 краінах, стаў тройчы плятынавым, і пасьпяхова лідыраваў увесь 2007 год у Billboard.
У 2009 выходзіць сінгл "New Divide", адмыслова запісаны для стужкі "Трансформэры: Помста палеглых".
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Заснаваньне
Гурт быў заснованы ў 1996 годзе Майкам Шынодай, Брэдам Дэлсанам і Робам Бурдонам, і называўся напачатку Xero. Пазьней яны змянілі назву на Hybrid Theory. Афіцыйна як гурт Linkin Park яны сталі выступаць у 1999 годзе.
Першапачаткова ў якасьці вакаліста быў запрошаны Марк Уэйкфілд, але ж ён неўзабаве пакінуў гурт. Хлопцам быў патрэбен новы вакаліст. І яны вырашылі даслаць свае запісы розным людзям, каб тыя праслухалі іх і прапанавалі што-небудзь сваё. Гэтыя запісы з'явіліся і ў Чэстара Бенінгтана. Ён, праслухаўшы запісы запісаў некалькі вакальных партый і адаслаў хлопцам. Тым спадабалася выкананьне Чэстара і ён незабаве далучыўся да хлапцоў.
Пасля таго, як Чэстар пагадзіўся далучыцца да гурта, ён стаў звацца Hybrid Theory. Ідэя аб змешваньні стыляў вакалу дала штуршок для складаньня новага матэрыялу, што дапамагло адрадзіць гурт. Наступілі новыя часы. У хлапцоў паўсталі праблемы з брытанскім электронным гуртом, які меў назоў Hybrid і вінаваціў іх у плагіяце, таму Чэстар Бэнінгтан прыдумаў новы назоў для гурта — Linkoln Park, таму што ён стала хадзіў у студыю менавіта праз гэты парк у Лос-Анджэлесе. Але з-за таго, што такі дамен у інтэрнэце быў заняты і яго выкуп каштаваў вельмі дорага, гурт назваўся Linkin Park.
[рэдагаваць] Hybrid Theory
У 1999 гурт падпісаў кантракт з Warner Bros. Records. На наступны год гурт выдаў дэбютны альбом Hybrid Theory - матэрыял, які збіраўся шмат гадоў. Альбом стаў вельмі паспяховым, разыйшоўся накладам 4 млн 800 тыс. копіяў за першы год і атрымаў прэмію «Грэмі» як лепшы рок-альбом года. Песні з альбома — «Crawling», «One Step Closer» і «In the End» мелі поспех у гіт-парадах, а кліп «In the End» атрымаў узнагароду як лепшы відэакліп года.
У 2001 гурт правёў тур па ЗША, неаднаразова выступаючы з вядомымі рэперамі, а таксама прыняў удзел у фэсьце Ozzfest. За той год гурт адыграў 320 канцэртаў, і выдаў DVD Frat Party at the Pankake Festival. Таксама Linkin Park запісаў альбом рэміксаў Reanimation.
[рэдагаваць] Meteora
У 2003 годзе выйшаў другі альбом Linkn Park пад назвай Meteora, які ўзначаліў чарт Billboard па продажах альбомаў. Відэакліпы на песні «Somewhere I Belong», «Breaking the Habit» і «Numb» трансьляваліся па MTV і займалі першыя месцы ў гіт-парадах. Альбом атрымаў шэраг узнагародаў: прэмію MTV за лепшае відэа («Somewhere I Belong») і Radio Music Awards за лепшую песьню («Numb»). На песьні «Numb», «Faint», «Lying from You» былі запісаныя рэміксы з удзелам рэпера Jay-Z. Пасьля выпуску гэтага альбому гурт стаў адным з самых папулярных у сьвеце.
[рэдагаваць] Minutes to Midnight
У 2006 годзе Linkin Рфкл бярэцца за запіс ноавага альбома. Прадусаваць альбом гурт абірае прадусара Рыка Рубіна.
15 траўня 2007 г. выходзіць альбм Minutes to Midnight.
7 верасня 2008 г. гурт становіцца ляўрэатам MTV Video Music Awards у намінацыі "Лепшы кліп у стылі рок".
25 лістапада 2008 г. выходзіь DVD Road to Revolution: Live at Milton Keynes на якім запісаны канцэрт у межах эўрапейскага турнэ.
[рэдагаваць] Склад
- Чэстар Бенігтан - вакал
- Майк Шынода - вакал, клявішы, рытм-гітара, MC
- Джо Хан - дыджэй
- Брэд Дэлсан - гітара
- Роб Бурдон - барабаны
- Дэйв Фарэл - бас-гітара
Былыя ўдзельнікі:
- Кайл Крыснэр - бас-гітара (1998–1999)
- Скот Козел - бас-гітара (1999–2001)
- Марк Уэйкфілд - вакал (1996–1998)
[рэдагаваць] Дыскаграфія
[рэдагаваць] Студыйныя альбомы
- Hybrid Theory (2000)
- Meteora (2003)
- Minutes to Midnight (2007)
- A Thousand Suns (2010)
[рэдагаваць] Дэма и EP запісы
- Xero (1997)
- Hybrid Theory Demo (1999)
- Hybrid Theory EP (1999)
- Hybrid Theory Demo (8-Track CD) (1999)
- Hybrid Theory Demos (2000)
- Hybrid Theory [Demo Cassette] (2000)
- Hybrid Theory EP (Перавыданьне) (2001)
- LP Underground 2.0 EP (2002)
- LP Underground 3.0 EP (2003)
- LP Underground 4.0 EP (2004)
- LP Underground 5.0 EP (2005)
- LP Underground 6.0 EP (2006)
- LP Underground 7.0 EP (2007)
- LP Underground 8.0 EP: MMM...COOKIES - Sweet Hamster Like Jewels From America! (2008)
- Songs from the Underground (2008)
- LP Underground 9.0 EP (2009)
[рэдагаваць] Альбомы рэміксаў
- Reanimation (2002)
- Collision Course (разам з Jay-Z) (2004)
[рэдагаваць] DVD, канцэртныя CD
- Frat Party at the Pankake Festival (2001)
- Reanimation (2002) (DVD-Audio)
- The Making of Meteora (2003) (Абмежаваны выпуск)
- Live in Texas (2003)
- Collision Course (2004)
- The Making of Minutes to Midnight (2007) (Абмежаваны выпуск)
- Road to Revolution: Live at Milton Keynes (2008)
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- Linkin Park надзвычайна паулярныя ў Японіі. Так напрыклад шматлікія ню-мэтал гурты спрабуюць пераймаць іх гучаньне, напрыклад Eight.
- Песьня «One step closer» гучыць у тытрах фільма "Дракула".
- У фільме "Прыцемкі" у тытрах грае песьня "Leave Out All The Rest".
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Linkin Park — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |