Ню-мэтал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ню-мэтал
Стылістычнае паходжаньне Альтэрнатыўны мэтал, грув-мэтал, фанк-мэтал, гэві-мэтал, грандж, рэп-мэтал
Паходжаньне раньнія 1990-я, ЗША
Тыповыя інструмэнты Вакал, рэпінг, гітара, Бас-гітары, клявішы, барабаны
Папулярнасьць Шырокая пры канцы 1990-х і ў пачатку 2000-х.

Ню-мэтал (па-ангельску: nu metal, вытворнае ад new metal — «новы мэтал») — паджанр альтэрнатыўнага мэтала, які зьявіўся ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Большасьць калектываў зьмешваюць ню-мэтал зь іншымі жанрамі, з прычыны чаго ўтварыліся некалькі асноўных і велізарная колькасьць больш рэдкіх паджанраў. У 1990-я і пачатак 2000-х гадоў гэты жанр зьяўляўся самым запатрабаваным на рынку рок-музыкі ў прыватнасьці і музычнай індустрыі наогул. Пачынальна з другой паловы 2000-х яго папулярнасьць пачала падаць, саступаючы месца эма-руху, як самай распаўсюджанай плыні ў рок-музыцы. Аднак лепшыя групы ню-мэталу працягваюць выпускаць свае новыя альбомы, удасканальваючы гучаньне, экспэрыментуючы з рознымі складнікамі і навострываючы свае навыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьмерць лідэра легендарнай групы Nirvana, Курта Кабэйна, у 1994 годзе дала штуршок да моцнага разьвіцьця альтэрнатыўнай музыкі з грандж-складальнай. Але заснавальнікам прынята лічыць Майка Пэтана: Faith No More; Mr.Bungle; Fantomas; Tomahawk і г.д. Па словах саміх ню-мэталістаў менавіта ён адкрыў ім дарогу да ню-мэталу, на што сам Пэтан іранічна адказвае што падобны шлак прыдумаць ня мог. Чысты ню-мэтал у тым выглядзе, у якім яго стварылі заснавальнікі жанру, уяўляе зь сябе зьмешваньне грув-мэталу і гранжу. Вельмі часта выкарыстоўваецца гранжавы ход «спакойна-рэзка», гэта значыць у куплеце музыка і вакал спакойныя, вялікая ўвага надаецца басу і вакалу, а ў прыпеве вакал зрываецца на крык, у ход ідуць цьвёрдыя гітарныя рыфы, хоць бывае і зваротнае. Мэлёдыка даволі разнастайная для розных груп, шмат увагі надаецца спэцыфічнаму рытму.

Ню-мэтал/Рэпкор[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэты найбольш папулярны кірунак ню-мэталу меў велізарную папулярнасьць у першыя пяць-шэсьць гадоў ХХІ стагодзьдзя. Фактычна, гэта нешта сярэдняе паміж ню-мэталам і рэпкорам. Валодае мякчэйшым саўндам, чым клясычны ню-мэтал. У вакале прысутнічае значна большы адсотак гіп-гоперскай «чыткі», якая звыкла ўстаўляецца ў куплетах, але ў адрозьненьне ад рэпкора, выкарыстоўваецца і звычайны для жанру вакал.

Прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ню-мэталсховішча мультымэдыйных матэрыялаў