Багуславішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Багуславішкі
лац. Bahusłaviški
лет. Bagaslaviškis
Касьцёл
Касьцёл
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Шырвінцкі
Насельніцтва: 110 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°4′19″ пн. ш. 24°46′1″ у. д. / 55.07194° пн. ш. 24.76694° у. д. / 55.07194; 24.76694Каардынаты: 55°4′19″ пн. ш. 24°46′1″ у. д. / 55.07194° пн. ш. 24.76694° у. д. / 55.07194; 24.76694
Багуславішкі на мапе Летувы
Багуславішкі
Багуславішкі
Багуславішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Багуславішкі (лет. Bagaslaviškis) — мястэчка ў Летуве, каля ракі Шырвінты. Уваходзяць у склад Гельванскага староства Шырвінцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 110 чалавек. Знаходзяцца за 13 км на паўночны захад ад Шырвінтаў.

Багуславішкі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Багуславішкі, відаць, утварыўся ад асабістага імя Багуслаў або ад прозьвішча Багуслаўскі.

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[1], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[2]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Багуславішкі датуецца 1680 годам. У 1787 годзе тут збудавалі касьцёл.

У 1790 годзе Багуславішкі атрымалі статус мястэчка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Багуславішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1833 год у мястэчку было 8 будынкаў, працавалі 2 карчмы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Багуславішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Багуславішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: ~1900 году — 261 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 110 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1851)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  2. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 180.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]