Боцькі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Боцькі
лац. Boćki
польск. Boćki
У цэнтры вёскі
У цэнтры вёскі
Герб Боцькаў
Першыя згадкі: 1502
Магдэбурскае права: 1509
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Боцькі
Насельніцтва: 1471 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-111
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°39′6″ пн. ш. 23°2′41″ у. д. / 52.65167° пн. ш. 23.04472° у. д. / 52.65167; 23.04472Каардынаты: 52°39′6″ пн. ш. 23°2′41″ у. д. / 52.65167° пн. ш. 23.04472° у. д. / 52.65167; 23.04472
Боцькі на мапе Польшчы
Боцькі
Боцькі
Боцькі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бо́цькі (польск. Boćki, падляск.: Boťki) — вёска ў Польшчы, на рацэ Нурцы. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1471 чалавек. Знаходзяцца за 16 км ад Бельску Падляскага.

Боцькі — даўняе магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў[1]. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятых Язэпа і Антонія Падуанскага ў стылі барока і царква Прачыстай Багародзіцы ў стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар рэфарматаў, помнік архітэктуры XVIII ст., зьнішчаны расейскімі ўладамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван Сапега
Царква, 1941—1944 гг.

Першы пісьмовы ўпамін пра Боцькі датуецца 2 кастрычніка 1502 году, калі яны на аснове абмену ўладаньнямі з Станіславам Мантэвічам і Іванам Глябовічам перайшлі ў валоданьне Івана Сапегі. Апошні побач з Боцькамі, у вёсцы Дубна збудаваў палац. Відаць, у гэты ж час пачалося будаваньне першае царквы. У 1509 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Боцькам Магдэбурскае права. Паводле адпаведнага прывілею, тут дазвалялася будаваць карчмы і праводзіць тры кірмашы ў год. У 1513 годзе Іван Сапега фундаваў у мястэчку касьцёл Сьвятога Духа.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Боцькі перайлі да Каралеўства Польскага. На 1571 год тут было 235 будынкаў, працавалі парафіяльная школа і 4 млыны. У 1580 годзе места наведаў кароль і вялікі князь Стэфан Баторы, каб пабачыць у падзяку за ваенную актыўнасьць Багдана Сапегу. Да 1583 годзе Сапегі пасялілі ў Боцьках жыдоў. У XVII ст. места прыйшло ў заняпад у зьвязку з падзеламі сярод Сапегаў і вайной з Швэцыяй. На 1674 год у Боцьках існавала 6 вуліцаў: Бельская, Бранская, Дуненская, Дворская, Залуская і Зарачанская.

У 1726 годзе Юзэф Францішак Сапега заснаваў у Боцьках кляштар францішканаў рэфарматаў з касьцёлам Сьвятых Язэпа і Антонія Падуанскага. У 1739 годзе біскуп луцкі Стэфан Рупнеўскі асьвяціў збудаваны касьцёл. У 1744 годзе па сьмерці Юзэфа Францішка Сапегі праз шлюб яго дачкі Тэрэзы зь Яўхімам Каралем Патоцкім Боцькі перайшлі ў валоданьне Патоцкіх. У 1769 годзе ў зьвязку з тым, што Юзэф Патоцкі быў прыхільнікам барскай канфэдэрацыі, мястэчка зьнішчылі расейскія войскі. На 1775 год тут было 224 будынкі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Боцькі апынуліся ў складзе Прусіі, а ў 1807 году згодна з Тыльзыцкім мірам — у Расейскай імпэрыі. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) ў 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар рэфарматаў, касьцёл стаў парафіяльным.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Боцькі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Боцькі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1934 годзе ў зьвязку з скарачэньнем колькасьці жыхароў статус паселішча панізілі да вёскі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Боцькі акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Боцькі ўвайшлі ў склад БССР, у Бельскі раён Беластоцкай вобласьці. У 1941—1944 гадох вёска зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Боцькі Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох яны ўваходзілі ў склад Беластоцкага ваяводзтва.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVI стагодзьдзе: 1571 год — 1,4 тыс. чал.
  • XVII стагодзьдзе: 1674 год — 463 чал., зь іх 54% уніятаў, 25% рыма-каталікоў і 21% юдэяў
  • XVIII стагодзьдзе: ~1800 год — 1513 чал., у тым ліку 666 юдэяў
  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 1438 чал., зь іх 405 каталікоў, 290 праваслаўных і 743 юдэі; 1878 год — 1900 чал., у тым ліку 1262 юдэі[2]; 1897 год — 2640 чал., у тым ліку 1400 юдэяў
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1471 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятых Язэпа Антонія Падуанскага (каля 1726—1739)
  • Міква (XIX ст.)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца (1930); праваслаўныя
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (каля 1819—1824; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні ПАПЦ)
  • Фігура Сьвятога Яна Непамука (XVIII ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Духа (каля 1703 году; стаяў на месцы сёньняшняй гміннай управы, заваліўся ў 1820 годзе па тым, як расейскія ўлады забаранілі яго рамантаваць)
  • Кляштар рэфарматаў (каля 1726—1739 гадоў; з цэґлы кляштару збудавалі царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі ў вёсцы Андрыянках)
  • Палац Сапегаў (XVIII ст.; барока)
  • Сынагога Новая (каля 1807 году; зьнішчаная нацыстамі[3])
  • Сынагога Старая (канец XVII ст.; драўляная, спаленая ў 1941 годзе[4])

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wyniki Narodowego Spisu Powszechnego Ludności i Mieszkań 2002 w zakresie deklarowanej narodowości oraz języka używanego w domu (пол.). Główny Urząd Statystyczny (2004). Праверана 10 лютага 2015 г. г.
  2. ^ Sulimierski F. Boćki // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 270.
  3. ^ Murowana synagoga w Boćkach (анг.) Віртуальны Штэтл Праверана 10 лютага 2015 г.
  4. ^ Drewniana synagoga w Boćkach (бел.) Віртуальны Штэтл Праверана 10 лютага 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]