Джыбуці (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джыбуці
Джыбуці
Герб Джыбуці
Першыя згадкі: 1888
Краіна: Джыбуці
Плошча: 630 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 567 000 чал.
шчыльнасьць: 900 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 11°35′42″ пн. ш. 43°8′53″ у. д. / 11.595° пн. ш. 43.14806° у. д. / 11.595; 43.14806Каардынаты: 11°35′42″ пн. ш. 43°8′53″ у. д. / 11.595° пн. ш. 43.14806° у. д. / 11.595; 43.14806
Джыбуці на мапе Джыбуці
Джыбуці
Джыбуці
Джыбуці
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Джыбу́ці (па-арабску: جيبوتي‎, па-француску: Djibouti) — сталіца і самы вялікі горад афрыканскай краіны Джыбуці. Знаходзіцца на ўзьбярэжжы Адэнскага заліву, на поўдзень ад Баб-эль-Мандэбскага праліву. У горадзе налічваецца каля 395 тыс. жыхароў (агульная колькасьць насельніцтва ўсёй краіны налічвае каля 495 тыс. чалавек).

Джыбуці зьяўляецца буйным гандлёвым портам. Мае разьвітую нафтахімічную і харчовую прамысловасьці, зьяўляецца гандлёвым цэнтрам краіны. Порт абслугоўвае міжнародны гандаль суседняй Этыёпіі і транзыт грузаў, якія ідуць праз Суэцкі канал.

Чыгункай горад злучаны з Адыс-Абэбай, празь якую ідуць экспартныя грузы для Этыёпіі, якая ня мае выхаду да мора. Праз Джыбуційскі порт ідуць на экспарт, у асноўным, кава, соль і скуры.

Горад быў заснаваны ў 1888 годзе. З 1892 да 1977 году быў сталіцай Францускага Самалі, а з 1977 году сталіцай незалежнай дзяржавы.