Каір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каір
Каір
Герб Каіру Сьцяг Каіру
Першыя згадкі: 150
Краіна: Эгіпет
Кіраўнік: Abd El Azim Wazir[d]
Плошча: 210 км²
Насельніцтва
колькасьць: 7 440 000 чал.
шчыльнасьць: 35 428,57 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +20 02
Паштовы індэкс: 11511–11668
Геаграфічныя каардынаты: 30°2′40″ пн. ш. 31°14′9″ у. д. / 30.04444° пн. ш. 31.23583° у. д. / 30.04444; 31.23583Каардынаты: 30°2′40″ пн. ш. 31°14′9″ у. д. / 30.04444° пн. ш. 31.23583° у. д. / 30.04444; 31.23583
Каір на мапе Эгіпту
Каір
Каір
Каір
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Каі́р (па-арабску: القاهرة‎; al-Qāhirah) — сталіца Эгіпту й найбуйнейшы горад у арабскім сьвеце й Афрыцы, і 16-ы найбуйнейшы мэгаполіс у сьвеце[1][2]. Горад быў заснаваны ў 969 годзе нашай эры й насёньняшні момант ягоная гісторыя мае звыш тысячы гадоў. Сваю мянушку «горад тысячы мінарэтаў» Каір атрымаў за перавагі ісламскай архітэктуры, горад ужо даўно зьяўляецца цэнтрам палітычнага й культурнага жыцьця рэгіёну. Каір быў заснаваны дынастыяй Фатымідаў ў X стагодзьдзі нашай эры, аднак на сьньняшні момант тэрыторыя сучаснага гораду ўключае ў свой склад месцы былой нацыянальнай сталіцы, чые рэшткі застаюцца бачнымі ў некаторых частках Старога Каіра. Каір таксама цесна зьвязаны са Старажытным Эгіптам з-за сваёй блізкасьці да старажытных гарадоў Мэмфіс, Гізы й Фустату, якія месьцяцца непадалёк ад Вялікага Сьфінкса й пірамідаў Гізы.

Эгіпцяне сёньня часьцяком называюць горад як Маср (па-арабску: مصر‎), што ў арабскім вымаўленьні азначае імя самога Эгіпту, падкрэсліваючы, такім чынам, што горада мае велізарны эгіпеццкі ўплыў на працягу ўсёй гісторыі існаваньня гораду[3][4]. Каір ёсьць найстарэйшы й найбуйнейшы цэнтар кіна- й музычнай індустрыі ў арабскім сьвеце, а таксама мае другую паводле ўзросту установу вышэйшай адукацыі ў сьвеце, унівэрсытэт аль-Азгар. Многія міжнародныя СМІ, прадпрыемствы й арганізацый маюць рэгіянальныя штаб-кватэры ў горадзе. Штаб-кватэра Лігі арабскіх дзяржаваў знаходзілася ў Каіры на працягу большай часткі існаваньня арганізацыі.

Пры насельніцтве ў 6,76 млн чалавек[5] горад месьціцца на тэрыторыі 453 км², што робіць Каір, безумоўна, самым буйным горадам у Эгіпце. Разам зь яшчэ дзесяцьцю мільёнамі жыхарамі, якія жывуць у непасрэднай блізкасьці ад горада, Каір знаходзіцца ў цэнтры найбуйнейшай аглямэрацыі ў Афрыцы й зьяўляецца адзінаццатай па велічыні гарадзкой тэрыторыяй у сьвеце[6]. Каір, як і многія іншыя мэгаполісы, пакутуе ад высокага ўзроўню забруджваньня й трафіку, але ягоны мэтрапалітэн, адзіны на афрыканскім кантынээнце пасьля альжырскага мэтрапалітэну, пачаў працу з 1 лістапада 2011 году. Ён таксама ўваходзіць у лік пятнаццаці самых загружаных у сьвеце[7], зь перавозкай больш за 700 млн пасажыраў штогод. Эканоміка Каіру займае першае месца на Блізкім Усходзе[8], і 43-е ў сусьветным маштабе паводле інфармацыі глябальнага рэестру гарадоў[9].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова Каір разьмяшчаўся не на беразе Ніла. На поўдзень ад гораду знаходзілася сталіца тагачаснага Эгіпту — Мэмфіс, які быў заснаваны ў ХХІХ стагодзьдзі да н. э. Першае паселішча якое зьявілася на месцы будучага Каіру быў рымскі форт, які быў заснаваны ў 150 годзе н. э. Вакол форта зьявілася невялікае паселішча, у якім жылі копты. У 642 годзе арабскія войскі (пад кіраўніцтвам Амр Ібн аль-Аса) заваявалі форт і ўмацавалі яго. Паселішча вакол яго пачало хутка расьці. Хутка тут зьявілася мершы ў Афрыцы мячэт.

Паступова паселішча пераўтварылася ў горад. З 973 году Каір стаў сталіцай Фатымідзкага халіфату. У гэтыя гады горад стаў цэнтрам арабскай філязофіі і навукі. Унівэрсытэт Аль-Азгар стаў галоўным цэнтрам ісламскіх штудыяў. У 1517 годзе Каір быў заваяваны Асманскай імпэрыяй. У 1798 годзе Эгіпет быў заваяваны войскамі Напалеона. Але француская акупацыя скончылася праз тры гады. У 1851 годзе Каір быў злучаны чыгункай з Александрыяй. Значны ўплыў на разьвіцьцё гораду аказала і будаўніцтва Суэцкага каналу, пасьля яго пабудовы ўсё больш эўрапейцаў пачало сяліцца ў горадзе. У 1860-х гадах наступіў эканамічны бум зьвязаны з гандлем бавоўнай.

Тагачасны ўладар Мухамэд Алі, замест таго каб рэстаўраваць горад пачаў будаваць новыя кварталы на захад ад старога гораду. Для забудовы гораду былі нанятыя францускія архітэктары. Былі пабудаваныя багатыя вілы і міністэрскія сядзібы. У новым горадзе пачалі езьдзіць трамваі. Пасьля брытанскай акупацыі, а потым і калянізацыі забудова места працягвалася. Пасьля пабудовы новага каналу Каір пачаў разрастацца і ў бок пустэльні. Хуткімі тэмпамі расло насельніцтва. Каір прыцягваў як мясцовых сельскіх жыхароў, так і эўрапейцаў. Пад час вайны з Ізраілем ў ХХ стагодзьдзі насельніцтва гораду значна ўзрасло за кошт бежанцаў зь Сінаю.

Сучасны Каір гэта цэнтар ісламскага сьвету, дзякуючы ўнівэрсытэту Аль-Азгар. З ХІХ стагодзьдзя Каір стаў цэнтрам турызму, дзякуючы блізкасьці вядомых мясьцінаў і вялікай колькасьці музэяў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца ў ісламскай частцы гораду

Каір знаходзіцца на поўначы Эгіпту, часткі вядомай як Ніжні Эгіпет, за 165 кілямэтраў на поўдзень ад Міжземнага мора й за 120 кілямэтраў на захад ад Суэцкага заліва й Суэцкага канала[10]. Уздоўж гораду цягнецца рака Ніл, аднак на поўдні гораду рака пакідае свае пустынныя даліны й разьветліваецца ў нізінным рэгіёне дэльты Нілу. Нягледзячы на тое, што сталіца распасціраецца ад Ніла ўва ўсіх кірунках, горад знаходзіцца толькі на ўсходнім беразе ракі й мае две выспы, а таксама агульную плошчу ў 453 км²[11]. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя, калі рака была прыручана плацінамі, дамбамі й іншымі элемэнтамі кіраваньня ракой, Ніл ў раёне Каіра быў вельмі ўстрымальны да зьменаў кірунку й ўзроўню вады. За гэтыя гады, Ніл паступова ссоўваецца на захад.

З-за руху Ніла, новая частка горада, як то раёны Гардэн-Сіці, цэнтар гораду Каіру, і Замалек, разьмешчаны бліжэй за ўсё да берага ракі. Гэта ёсьць абласьцямі, у якіх месьціцца большасьць пасольстваў Каіру, акружаныя на поўначы, усходзе й поўдні старой часткай горада. Стары Каір, разьмешчаны на поўдзень ад цэнтра, мае рэшткі старжытнага гораду Фустат і зьяўляецца сэрцам копцкай хрысьціянскай абшчыны Эгіпту й называецца копцкім Каірам. Раён Булак, які знаходзіцца ў паўночнай частцы горада, быў пабудаваны ў XVI стагодзьдзі як порт у цяперашні час зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам. Каірская крэпасьць разьмешчана на ўсход ад цэнтра горада вакол ісламскага Каіра. Ейная гісторыя ўзыходзіць да эпохі Фатымідаў і часоў заснаваньня гораду. Нягледзячы на тое, што ў заходніх Каіры дамінуюць шырокія бульвары, адкрытыя прасторы й сучасная эўрапейская архітэктура, усходняя палова гораду, павялічвалася выпадкова й бессыстэмна на працягу стагодзьдзяў, у ёй пераважаюць дробныя завулкі, перапоўненыя шматкватэрныя дамы й ісламская архітэктура. Новая частка гораду разьмяшчаецца на ўсход, займаючы даўнія сельскагаспадарчыя тэрыторыі. Гэтыя кварталы былі пабудаваныя ў асноўным у ХІХ стагодзьдзі, тут шмат шырокіх вуліц, зелені і адкрытых плошчаў. У старой частцы гораду вельмі густая забудова, невялікія крывыя вуліцы, якія часта канчаюцца тупікамі. Большая частка офісаў і дзяржаўных устаноў знаходзяцца ў заходняй частцы гораду, а ва ўсходняй частцы знаходзяцца амаль усе мячэты Каіру.

Горад разрастаецца і ў пустэльню. Масты злучаюць абодва берага Нілу, злучаючы выспы Гезіра і Рода зь берагамі. На захад ад Каіру знаходзяцца вядомыя старажытнаэгіпэцкія помнікі — Сьфінкс і Вялікія Піраміды, а ў 18 км ад Каіру знаходзяцца руіны старажытных гарадоў Мэмфісу і Сакры. Паўночная й крайняя ўсходняя частка Каіра, якія ўключаюць у сябе гарады-спадарожнікі, зьяўляюцца аднымі з самых апошніх дапаўненьняў да горада, бо яны былі распрацаваны ў канцы XX і пачатку XXI стагодзьдзяў для разьмяшчэньня насельніцтва гораду, якое кожны год стала павялічваецца. Заходні бераг Ніла звычайна ўключаецца ў гарадзкі раён Каіру, аднак ягоныя паселішчы ёсьць часткай гораду Гіза й Гізаўскай правінцыі. Гіза таксама зьведала значнае пашырэньне ў апошнія гады, і сёньня горад ёсьць горадам-спадарожнікам Каіру, маючы насельніцтва ў 2,7 млн. чалавек[11].

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каір разьмешчаны на шыраце прыкладна 30 градусаў ад экватару і знаходзіцца на паўднёвай мяжы субтрапічнага поясу. Зіма ў горадзе цёплая, лета — сьпякотнае, тэмпэратура нярэдка перавышае 40 градусаў. Днём узімку тэмпэратура звычайна перавышае 20 градусаў, уначы халаднее да 10 градусаў, часта — да 5, зрэдку замаразкі. Паколькі горад знаходзіцца ля пустыні Сахары, ападкі выпадаюць вельмі рэдка, бо клімат ёсьць засушлівым, але калі ж выпадаюць, то вельмі інтэнсіўна, часьцяком выклікаючы навадненьні.

 Кліматычныя зьвесткі для Каіру 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдні максымум t, °C 18,9 20,4 23,5 28,3 32,0 33,9 34,7 34,2 32,6 29,2 24,8 20,3 27,8
Сярэдняя t, °C 14,0 15,0 17,6 21,5 24,9 27,0 28,4 28,2 26,6 23,3 19,5 15,4 21,8
Сярэдні мінімум t, °C 9,0 9,7 11,6 14,6 17,7 20,1 22,0 22,1 20,5 17,4 14,1 10,4 15,8
Норма ападкаў, мм 5,0 3,8 3,8 1,1 0,5 0,1 0,0 0,0 0,0 0,7 3,8 5,9 24,7
Крыніца: World Meteorological Organization, BBC Weather

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каір ува ўсіх адносінах зьяўляецца цэнтрам Эгіпту, у тым ліку і ў сфэры эканоміцы, з часоў свайго заснаваньня ў 969 годзе нашай эры. Большасьць гандлю краіны генэруецца ў горадзе альбо праходзіць празь яго. Большасьць выдавецтваў і сродкаў масавай інфармацыі й амаль усе кінастудыі месьцяцца ў Каіры, як і палова шпіталяў краіны й унівэрсытэтаў. Гэта спарадзіла бурнае будаўніцтва ў горадзе будынкаў, якія зьяўляюцца ў пяць разоў вышэйшымі за тыя, якія будуавалі 15 гадоў таму. Гэты рост да нядаўняга часу рос у процівагу да гарадзкіх сэрвісных службаў. Дарогі, электрычнасьць, тэлефонная сувязь і каналізацыйныя паслугі зьяўляюцца ў дэфіцыце.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каірскае таксі

Транспарт у Каіры ўключае ў сябе разгалінаваную сетку аўтамабільнай, чыгуначнай сыстэмы, мэтрапалітэну й марскіх перавозак. Аўтамабільны транспарт у асноўным прадстаўлены асабістам транспартам, таксі, прыватнымі аўтобусамі, мікрааўтобусамі. Мэтрпалітэн, які афіцыйна называецца як «мэтро» (араб. مترو‎), ёсьць хуткі й эфэктыўны спосаб руху ў горадзе, аднак у гадзіны пік у ім можа стаць вельмі шматлюдна. Два вагоны, то бок чацьвёрты й пяты, зарэзерваваны толькі для жанчынаў, аднак яны могуць ездзіць у любы вагоне, якім яны хочуць.

Шырокая сетка дарог злучае Каір зь іншымі эгіпецкімі гарадамі й вёскамі. Існуе новая колцавая аўтадарога, якая атачае ўскраіны горада, са зтездамі, якія дасягаюць зьнешніх раёнаў Каіра. Ёсьць некалькі эстакадаў і мастоў, як то мост шостага кастрычніка, які, калі трафік не цяжкі, дазваляе хутка пераадолець адлегласьць з адной часткі горада ў іншую. Каірскі аўтамабільны гарадзкі рух, як вядома, ёсьць вельмі перагружаным і перапоўненым[12]. Кіроўцы, як правіла, агрэсіўныя ў адносінах да іншых удзельнікаў руху, але на скрыжаваньнях яны больш ветлівыя, па чарзе прапускаючы адзін аднаго. У больш густанаселеных рэгіёнах рух ажыцьцяўляецца з дапамогай кіраваньня паліцыі.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая цывілізацыя зьявілася ў рэгіёне чатыры тысячы гадоў таму ў часы Старажытнага Эгіпту. З гэтага пэрыяду ў раёне існавалі старажытнаэгіпецкая й грэцкая, бабілёнская й рымская культуры, якія пакінулі свае адбіткі тут. Мусульмане з Арабійскага паўвострава, на чале з Амр ібн аль-Асам, шырока распаўсюдзілі іслам у Эгіпце. Хэдыва Мухамэд Алі, са сваімі альбанскімі сямейнымі каранямі, паставіў Эгіпет на шляху да сучаснасьці. Культурная сумесь у гэтым горадзе выглядае толькі натуральна, улічваючы ўсе аспэкты ягонай спадчыны. Эгіпет можна параўнаць з музэем пад адкрытым небам з помнікамі розных гістарычных эпох, якія сустракаюцца ў горадзе паўсюль.

Самыя вядомыя з музэяў у Каіры:

  • Каірскі эгіпецкі музэй
  • Копцкі музэй
  • Музэй ісламскага мастацтва
  • Музэй сучаснага мастацтва
  • Ваенны музэй
  • Этнаграфічны музэй
  • Музэй аль-Гезіра
  • Паштовы музэй
  • Чыгуначны музэй

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • На 18-мільённы Вялікі Каір прыпадае толькі 9 сьветлафораў, згодна з інфармацыяй на травень 2008 году, пры гэтым кіроўцы абсалютна спакойна едуць на чырвонае сьвятло
  • На ўскрайку гораду ёсьць незвычайны квартал вядомы як «Горад сьметнікаў». Ён населены эгіпецкімі хрысьціянамі — коптамі, якія займаюцца зборам сьмецьця са ўсяго гораду і сартаваньнем яго для другаснага выкарыстаньня. Адходы знаходзяцца паўсюль пасярод дамоў, на дахах і ў дварах, распаўсюджваючы па кварталах непрыемны пах. Гэты сямейны бізнэс, які прыносіць яго ўдзельнікам неблагія, паводле мясцовых меркаў, даходы. У самым верхнім пункце кварталу пабудаваны сучасны храма-рэлігійны комплекс, багата аздоблены і цудоўна абсталяваны. Катэдральны сабор, які разьмешчаны ў пячоры і тоўшчы скалы, зьмяшчае да 20 тысячаў прыхаджанаў.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Santa Maria Tours (2009-09-04). «Cairo - "Al-Qahira"- is Egypt's capital and the largest city in the Middle East and Africa». PRLog.
  2. ^ «World's Densest Cities». Forbes.
  3. ^ Behrens-Abouseif, Doris (1992). «Islamic Architecture in Cairo» (2nd ed.). Brill. ISBN 978-90-04-09626-4, p. 8
  4. ^ # Golia, Maria (2004). «Cairo: city of sand». Reaktion Books. ISBN 978-1-86189-187-7, p. 152
  5. ^ Population and Housing Census 2006, Governorate level, Population distribution by sex, Central Agency for Public Mobilisation and Statistics. Adjusted census result, as Helwan governorate was created on 17 April 2008 from a.o. parts of the Cairo governorate.
  6. ^ «Demographia World Urban Areas & Population Projections», Demographia
  7. ^ Mustafayev, Nicat (29 June 2009). «World metro systems by annual passenger rides». en.apa.az.
  8. ^ «The 150 Richest Cities in the World by GDP in 2005». CityMayors.com
  9. ^ «The 2010 Global Cities Index». Foreign Policy.
  10. ^ «Cairo to Suez». WolframAlpha. Wolfram Research.
  11. ^ а б Brinkhoff, Thomas. «Egypt: Governorates & Cities». City Population.
  12. ^ «Al-Ahram Weekly. Features. Reaching an impasse». Weekly.ahram.org.eg
  13. ^ "New York City Global Partners". The City of New York. 2010.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каірсховішча мультымэдыйных матэрыялаў