Дадома

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дадома
Дадома
Першыя згадкі: ХІХ стагодзьдзе
Краіна: Танзанія
Акруга: Дадома
Плошча: 2576 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 410 956 чал.
шчыльнасьць: 159,53 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 6°11′0.6″ пд. ш. 35°44′45.6″ у. д. / 6.1835° пд. ш. 35.746° у. д. / -6.1835; 35.746Каардынаты: 6°11′0.6″ пд. ш. 35°44′45.6″ у. д. / 6.1835° пд. ш. 35.746° у. д. / -6.1835; 35.746
Дадома на мапе Танзаніі
Дадома
Дадома
Дадома
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.dodoma.go.tz/

Дадо́ма (па-ангельску: Dodoma) — сталіца Танзаніі з 1981 году, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны на вышыні каля 1100 м над узроўнем мора, сталіца адміністрацыйнай адзінкі Дадома, насельніцтва складае каля 320 тыс. чалавек. Да 1981 году сталіцай быў горад Дар-эс-Салам. Рашэньне аб пераносе сталіцы было прынятае з улікам цэнтральнага палажэньня гораду, разьвітай інфрастуктуры, чыгункі, якая злучае горад з Замбіяй, Мазамбікам і Кеніяй, тут таксама ёсьць аэрапорт. Пасьля пераносу сталіцы частка дзяржаўных і грамадзкіх установаў засталіся ў Дар-эс-Саламе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадома была заснавана ў канцы ХІХ стагодзьдзя, як адно з каляніяльных паселішчаў у складзе Нямецкай Усходняй Афрыкі. У першае дзесяцігодзьдзе ХХ стагодзьдзя немцы пачалі будаўніцтва тут чыгуначнай станцыі і працягнулі чыгунку, якая павінна была злучыць горад з буйнымі паселішчамі калёніі, у тым ліку і з Дар-эс-Саламам. Пасьля Першай сусьветнай вайны Дадома ўвайшла ў склад каляніяльных уладаньняў Вялікабрытаніі. Але насельніцтва гораду, у тым ліку і акрамя нямецкіх пасяленцаў, мясцовыя негры і арабы, адмоўна аднесьліся да на брытанскіх уладаў. Эканамічны крызіс 1930-х гадоў разбурыў брытанскую каляніяльную сыстэму на тэрыторыі Танганьікі, а пасьля Другой сусьветнай вайны Дадома ўвайшла ў склад тэрыторыяў ААН, кіруемых Вялікабрытаніяй. У 1950-х гадах у горадзе, як і ва ўсёй Танганьіцы, актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух, які прывёў да атрыманьня незалежнасьці Танганьікі ў 1961 годзе. У 1964 годзе, пасьля ўтварэньня Аб’яднанай Рэспублікі Танзаніі, у склад якой увайшлі Танганьіка і Занзыбар, Дадома атрымала статус адміністрацыйнага цэнтру правінцыі. З 1981 году Дадома — сталіца краіны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадомасховішча мультымэдыйных матэрыялаў