Фрытаўн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фрытаўн
Фрытаўн
Першыя згадкі: 1792
Горад з: 1792
Плошча: 357 км²
Насельніцтва: 1 070 000
Часавы пас:
• летні час:
UTC+0
UTC+0
Геаграфічныя каардынаты: 8°29′4″ пн. ш. 13°14′4″ з. д. / 8.48444° пн. ш. 13.23444° з. д. / 8.48444; -13.23444Каардынаты: 8°29′4″ пн. ш. 13°14′4″ з. д. / 8.48444° пн. ш. 13.23444° з. д. / 8.48444; -13.23444
Фрытаўн на мапе Сьера-Леонэ
Фрытаўн
Фрытаўн
Фрытаўн
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Фрыта́ўн (па-ангельску: Freetown) — сталіца і самы вялікі горад Сьера-Леонэ, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Насельніцтва налічвае 1,07 млн чалавек.

Фрытаўн зьяўляецца буйным марскім портам, празь які ідзе амаль увесь экспарт-імпарт краіны. Прамысловасьць гораду таксама канцэнтруецца вакол порта, разьвіцьцё атрымала рыбапераапрацоўчая галіна, нафтапераапрацоўчая, і прадпрыемствы апрацоўкі дыямэнтаў.

Тэрыторыя сучаснага Фрытаўну была заселена ў 1787 годзе вызваленымі рабамі, якія прыбывалі з Паўночнай Амэрыкі. У 1792 годзе быў заснаваны сам горад. З 1808 да 1874 году Фрытаўн зьяўляўся сталіцай Брытанскай Заходняй Афрыкі. Пад час Другой сусьветнай вайны горад быў базай брытанскага вайсковага флота.

У 90-х гадах ХХ стагодзьдзя горад быў амаль поўнасьцю зруйнаваны пад час грамадзянскай вайны. У 1998 годзе Фрытаўн быў заняты міжнароднымі войскамі, якія спрабавалі вярнуць да ўлады прэзыдэнта Ахмада Кабу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фрытаўнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў