Дзятлаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Дзятлаўскі раён
Зьдзецельскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Дзятлава
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2009) 29 703[1]
Шчыльнасьць 23,5 чал./км²
Плошча 1542,67[2] км²
Месцазнаходжаньне Дзятлаўскага раёну
Дзятлаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-63
Паштовыя індэксы 231 4хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Дзя́тлаўскі раён, Зьдзе́цельскі раён[3][4] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва — 29 703[1] чалавекі (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Дзятлава.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзятлаўскі раён мяжуе з Наваградзкім, Шчучынскім, Лідзкім, Мастоўскім, Зэльвенскім і Слонімскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на паўднёвым захадзе — зь Берасьцейская вобласьцю.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзятлаўскі раён знаходзіцца ў заходнебеларускай фізыка-геаграфічнай правінцыі. Тэрыторыя раёну разьмяшчаецца ў межах Нёманскай нізіны на поўначы і захадзе, на ўсходзе — у падножжа Наваградскага ўзвышша. Рэльеф узьнёсла-раўнінны. Пераважаюць вышыні 140—200 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт — 283 мэтры (на паўночны ўсход ад места Дзятлава).

Карысныя выкапні: торф, пяскова-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, крэйда, гліны, бузы, радонавыя воды.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,1 °С, ліпеня 17,6 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 620 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 193 дні.

Пад лесам, пераважна хваёвым, 42% тэрыторыі. У раёне знаходзіцца частка ляндшафтавага заказьніку дзяржаўнага значэньня Ліпічанская пушча.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўная рака — Нёман з прытокамі Моўчадзь зь Дзятлаўкай і Шчара з Пад’яворкай. На тэрыторыі раёну разьмешчанае Гезгальскае вадасховішча.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну — 29 703[1] чалавекі (2009), гарадзкое насельніцтва складае 43 %. Сярэдняя шчыльнасьць — 23 чалавекі на 1 км².

Колькасьць насельніцтва раёну на 1 студзеня 2008 року складала 33 200 чалавек.

Нацыянальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канфэсійны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейсныя рэлігійныя супольнасьці:

  • 12 праваслаўных рэлігійных супольнасьцяў, 9 праваслаўных сьвятароў;
  • 10 рымска-каталіцкіх рэлігійных супольнасьцяў, 6 ксяндзоў, 2 зь іх грамадзяне Польшчы;
  • 4 супольнасьці Хрысьціянаў Веры Эвангельскай;
  • 2 супольнасьці Эвангельскіх Хрысьціянаў Баптыстаў.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельскую гаспадарку раёну прадстаўляюць 15 сельскагаспадарчых вытворчых каапэратываў. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, бульбу, кармавыя культуры, лён.

На тэрыторыі раёну дзейнічаюць прадпрыемствы: харчовай і лёгкай прамысловасьці, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгуначная лінія ЛідаБаранавічы, аўтамагістраль ЛідаСлонімБыцень, аўтамабільная дарога дзяржаўнага значэньня ДзятлаваНаваградакЛюбча.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: каталіцкая капліца (1928) ў в. Азяраны, сядзіба Пратасевічаў (пач. ХХ ст.) у в. Боркі, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1875) у в. Вензавец, Сьвята-Крыжаўзьвіжанская (Траецкая) царква (1897) у в. Вайневічы, Сьвята-Георгіеўская царква (1866) у в. Вялікая Воля, Сьвята-Духаўская царква (пач. ХХ ст.) у в. Горка, Сьвята-Пакроўская царква (пач. ХХ ст.) і касьцёл Сьвятога Антонія (пач. ХХ ст.) у в. Дворац, вадзяны млын (1875) у в. Дворац, сядзіба ў в. Жыбарты (1819), паркі ў мястэчку Казлоўшчына (ХІХ ст.) і в. Жукоўшчына (ХІХ ст.), Сьвята-Ўсьпенская царква (пач. ХХ ст.) у мястэчку Казлоўшчына, каталіцкая капліца (1908) ў в. Лапушна, Сьвята-Мікалаеўская царква (1850) у в. Нагародавічы, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (кан. ХІХ ст.) і касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1936) у мястэчку Наваельня, Сьвята-Барыса-Глебская царква (ХІХ) у в. Накрышкі, касцёл (1822) у в. Нянадавічы, касьцёл сьвятых Анёлаў-ахоўнікаў (1840) у в. Раготна, касьцёл сьвятога Язэпа (пач. ХХ ст.) у в. Руда Яварская, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (1926) у в. Явар.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе раёну гарадзкія пасёлкі Казлоўшчына і Наваельня, пасёлак Гезгалы, 223 сельскія населеныя пункты, пасялковы савет і 11 сельсаветаў: Казлоўшчынскі пасялковы савет і Вензавецкі, Войневіцкі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Дзятлаўскі, Жукоўшчынскі, Мяляхавіцкі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі сельсаветы[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дятловский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дзятлаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў