Сьвіслацкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Сьвіслацкі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Сьвіслач
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2009) 19 539[1]
Шчыльнасьць 15,79 чал./км²
Плошча 1446,67[2] км²
Месцазнаходжаньне Сьвіслацкага раёну
Сьвіслацкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-15-13
Паштовыя індэксы 231 9хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сьві́слацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва — 19 539[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Сьвіслач.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвіслацкі раён мяжуе зь Бераставіцкім і Ваўкавыскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Прыбускай раўніны, на паўночным усходзе — Ваўкавыскага ўзвышша. Цэнтральная частка раёну — водападзел паміж басэйнамі рэчак Нёман і Нараў. Пераважныя вышыні 160—200 м (95%), найвышэйшы пункт 242 м (за 5 км на захад ад мястэчка Поразава).

Карысныя выкапні: буйназярністыя пяскі, будаўнічыя пяскі, гліна і суглінкі, торф.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5 °C, ліпеня 18 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 585 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 199 дзён.

Пад лясамі занятыя 48,8% тэрыторыі раёну, пераважаюць хвойнікі. Балоты займаюць 6,2% тэрыторыі. На тэрыторыі раёну знаходзіцца значная частка Нацыянальнага парку Белавеская пушча, гідралягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня «Дзікае».

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольшыя рэкі: Нараў з Калонкай і Рудаўкай, Рось з Харужанкай, Сьвіслач, Зальвянка.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад сельскагаспадарчымі землямі 40,9% тэрыторыі. Глебы дзярнова-падзолістыя (68,3%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (14,5%). Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці, па вытворчасьці мэблі з лазы.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Гайнаўка (Польшча) — Сьвіслач — Ваўкавыск; Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць Сьвіслач з Горадняй, Поразавам, Ваўкавыскам. У раёне знаходзіцца пункт пропуску празь дзяржаўную мяжу Беларусі Сьвіслач — Сямёнаўка.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: фрагмэнты сядзібнага дома ў в. Гарнастаевічы, касьцёл у в. Грыневічы, Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Дабраволя, касьцёл сьвятога Міхала Арханёла, Сьвята-Траецкая царква і сядзіба ў мястэчку Поразава, Сьвята-Параскева-Пятніцкая царква ў в. Сьвенціца.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Свислочский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьвіслацкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў