Маладая Беларусь (1936)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маладая Беларусь
Тэматыка літаратура, грамадзкія навукі
Адрас
Выдавец Мікола Шчорс
Галоўны рэдактар Вітаўт Тумаш
Дата заснаваньня люты 1936
Мова беларуская
Аб’ём 76 старонак

«Малада́я Белару́сь» — літаратурна-грамадзка-навуковы часапісь. Выдаваўся зь лютага 1936 году ў Вільні на беларускай мове. Рэдактар: Вітаўт Тумаш. Выдавец: Мікола Шчорс. Мастак: Кузьма Чурыла.

Зьмест першага нумара часопіса:

  1. Ад рэдакцыі — 1
  2. Міхась Машара: «Маладая Беларусь», «З асьнежаным ветрам» (вершы) — 3
  3. Максім Танк: «На шляху» (апавяданьне) — 6
  4. Максім Танк: «На шляху дзікіх гусей», «Зазімак», «Сэзановец», «П'яны баян», «З каласамі», «Над Нараччу», «У непагоду» (вершы) — 8
  5. Станіслаў Станкевіч: «На шляхох новай беларускай паэзіі» — 14
  6. Хведар Ільляшэвіч: «Казка», «Яшчэ аб восені», «Я ізноў» (вершы) — 23
  7. М. Дальны: «У вагоне» (апавяданьне) — 25
  8. Мікалай Шкялёнак: «Інтэлігэнцыя ў культурна-грамадзкім жыцьці» — 30
  9. Др. Ян Станкевіч: «Повесьці й апавяданьні беларускіх (крывіцкіх) летапісаў» — 35
  10. Міхась Васілёк: «Наш дзень», «Паміж нягод» (вершы) — 50
  11. Платон Галавач: «Успамін». (Адрывак з аповесьці «Спалох на загонах».) — 51
  12. Андрэй Аляксандровіч: «Лепш ня сунься», «Новы Менск», «За іголкай» (вершы) — 56
  13. Рыгор Шырма: «Мастацкая песьня ў Заходняй Беларусі» — 58
  14. В. Грышкевіч: «Ці існуе крызіс берарускага руху?» — 63
  15. З культурнага жыцьця — 68

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]