Прыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыдарожны крыж
Польская моваPrzydrożny krzyż, Летувіская моваPakelės kryžius
Мастак Казімер Альхімовіч
Год 1905
Тып алей, палатно
Памеры 68 × 52

«Прыдарожны крыж» (па-польску: Przydrożny krzyż, па-летувіску: Pakelės kryžius) — палатно Казімера Альхімовіча, намаляванае ў 1905 годзе.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Твор падкрэсьлівае каштоўнасьць веры й сьціпласьць вясковага насельніцтва. Альхімовіч увекавечыў зямлю — самастойнае, кіраванае сваімі законамі ўтварэньне, — у якой чалавек можа быць няпрошаным госьцем. Намаляваная такім чынам казачная зямля нагадвае паэтычныя творы Адама Міцкевіча, прысьвечаныя літоўскім пушчам. Тытульны крыж і хату за ім на ўскрайку лесу мастак прадставіў у чароўнай нактурнай дэкарацыі, падкрэсьліваючы хуткаплыннасьць жыцьця й прыгажосьць прыроды.