Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна
Польская моваLizdejko z córką Pojatą na gruzach swiątyni Perkuna, Летувіская моваLizdeika su duktere Pajauta ant griuvėsių Perkūno žinyčios
Мастак Казімер Альхімовіч
Год 1876
Тып алей, палатно
Памеры 14,3 × 9,4

«Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна» (па-польску: Lizdejko z córką Pojatą na gruzach swiątyni Perkuna, па-летувіску: Lizdeika su duktere Pajauta ant griuvėsių Perkūno žinyčios) — карціна Казімера Альхімовіча, напісаная ў 1876 годзе. Створана паводле гістарычнай аповесьці «Паята, дачка Лізьдзейкі» (па-польску: Pojata, córka Lezdejkі), якая была напісана Фэліксам Бэрнатовічам(pl) у 1826 г., але не мела такога шырокага грамадзкага рэзанансу, як жывапісны твор. Палатно ўпершыню было выстаўлена ў 1876 годзе ў парыскім салёне й мела вялікі посьпех[1]. Карціна была надрукавана ў друкарні Марціна Кухты, пры гэтым была падпісана на трох мовах: польскай, летувіскай, беларускай лацінкай[2].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У аснову карціны была пакладзена легенда пра час, калі Ягайла пачаў сілай уводзіць хрысьціянства на землях Літвы, зьнішчаючы паганскія ахвярнікі. На палатне паказаны самы складаны момант у жыцьці вярхоўнага жраца Лізьдзейкі — руйнаваньня храма Перуна. У цэнтры кампазыцыі постаць мудрага й велічнага старца ў доўгім адзеньні, якая ўспрымаецца як сымбаль болю, роспачы. Прыгажуня-дачка ўвасабляе сьветлыя пачаткі жыцьця й надзеі. Іх чыстыя гарманічныя вобразы складаюць рамантычныя кантраст з руінамі храма, таемна-змрочным сьвятым дубовым гаем навокал[1].

К. Альхімовіч у сваім палатне ўздымаецца ды шырокага мастацкага абагульненьня, паказваючы ня толькі асабістую трагедыю чалавека, але пераломныя зьмены ў жыцьці цэлага народа[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменьнікаў // Гісторыя, культуралёгія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялёгу цывілізацый» (Менск, 21-25 мая, 4-7 сьнеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001.
  2. ^ Atvirukas. «Lizdejko z córką Pojatą na gruzach swiątyni Perkuna.»