Над магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Над магілай Робака
Польская моваNad mogiłą Robaka lub Powrót bohaterów
Мастак Казімер Альхімовіч
Год 1901
Тып алей, палатно

«Над магілай Робака»[1] ці «Вяртаньне герояў»[2] (па-польску: Nad mogiłą Robaka lub Powrót bohaterów) — сюжэтнае палатно Казімера Альхімовіча, напісанае ў 1901 годзе[2]. Створана паводле паэмы «Пан Тадэвуш», напісанай Адамам Міцкевічам у 1832—1834 гадах[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастак зьбірае на карціне ўсіх герояў паэмы. Ксёндз Робак (Яцэк Сапліца) — адзін з улюбёных пэрсанажаў Адам Міцкевіча, носьбіт яго думак пра сьвет і грамадзтва. Гэты вобраз быў цікавы й К. Альхімовічу сваім менавіта «тутэйшым» мэнталітэтам. Мастак знаходзіць своеасаблівы прыём, каб узвысіць асобу ксяндза: не паказвае яго самога, а толькі тых людзей, што прыйшлі аддаць яму апошнюю даніну. Дэманстрацыя ўзнагароды — крыжа Ордэна Ганаровага легіёну, нададзенага Робаку самім Напалеонам, — найвышэйшы пункт ў разьвіцьці дзеяньня карціны[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменьнікаў // Гісторыя, культуралёгія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялёгу цывілізацый» (Менск, 21-25 мая, 4-7 сьнеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001.
  2. ^ а б Вяртаньне герояў. Альхімовіч Казімір, 1901 Архівавана 6 сакавіка 2016. Арт-Беларусь