Сала (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sallo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Шала, Шаль, Жоль
Зьвязаныя імёны Салейка, Салін, Салата, Сельвін, Салкірд, Саламан, Жалмонт
Гундыслаў
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сала»

Сала (Шала, Шаль, Жоль) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Салва, Сала або Села (Salvo, Sallo, Salo[1], Selo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сал- (-салв-) паходзіць ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Салейка, Салін, Сельвін, Салкірд, Саламан (Сальман), Жалмонт, Гундыслаў. Адзначаліся германскія імёны Saleko, Salina, Salawins, Salgerd, Salaman (Salman), Salamund, Gundisalv.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Salmut (Zalmut), Salmar (Zalmar)[3].

У Прусіі бытавалі імёны Sale (1327 і 1346 гады)[4], Saluch / Saluke / Salucke[a] (1280, 1352, 1354, 1359 і 1407 гады)[4]. У 1627 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Jacobus Salbert[b], Regiomontanus Borussus, у 1628 годзе — Valentinus Salberth, Regiomontanus Borussus, у 1636 годзе — Jacobus Salbertus, Regiomontanus Borussus[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у повете Вытебъскомъ, въ Ылемницъкой волости… земли пустовъских наймя Саловича (15 жніўня 1530 году)[7]; Жоль Станиславович (1563 год)[8]; Ławryn Sałowicz (1641 год)[9]; Jerzy Stanisław Szalewicz (1648 год паводле выданьня 1737 году)[10]; Sały wielkie… Sały małe… Zaliszki… Szalewszczyzna (1744 год)[11]; zaścianki… Sały… wsi Sałły (1782—1783 гады)[12][c].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жоль Станіслававіч — геранёнскі баярын, які ўпамінаецца ў 1563 годзе

Шаловічы (Szałowicz) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род з Слуцкага княства[18].

Шалевічы (Szalewicz) гербу Шранява — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[19].

На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Салавічы, на гістарычнай Случчыне — Шалавічы.

На 1909 год існаваў засьценак Шэльвілы ў Менскім павеце Менскай губэрні[20] (адзначалася старажытнае германскае імя Selwilus[21]).

На 1910 год існавала ваколіца Салараўшчына (Салароўшчына) у Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[22] (адзначалася старажытнае германскае імя Salerius[23]).

Назву Салавічы маюць вёскі на гістарычных Віцебшчыне і Слонімшчыне. На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Салішкі, у гістарычнай ПрусііЗааляў.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Salucho[2]
  2. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Salbert[5]
  3. ^ Таксама:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 72.
  2. ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1291.
  3. ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 216.
  4. ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 85.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1292.
  6. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 301, 307, 367.
  7. ^ Беларускі архіў. Т. 2. — Менск, 1928. С. 15—16.
  8. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 121.
  9. ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 121.
  10. ^ Prawa konstytucye y przywileie Krolestwa Polskiego y Wielkiego Xięstwa Litewskiego, y wszystkich prowincyi należących. — Warszawa, 1737. S. 211.
  11. ^ а б Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  12. ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 139, 187.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 55.
  14. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1292.
  15. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 787.
  16. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 93, 754.
  17. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 5.
  18. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 11. — Warszawa, 1938. S. 237.
  19. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 330.
  20. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 218.
  21. ^ Braune W. Althochdeutsche Grammatik. 11. Auflage. — Tübingen, 1963. S. 200.
  22. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 88.
  23. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 194.