Барда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Bardo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Барта
Зьвязаныя імёны Бардзіла, Барцін, Бартаўт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Барда»

Барда, Барта — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Барда або Барта (Bardo, Barto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бард- (-барт-) паходзіць ад гоцкага *bards 'волат'[2] або ад стараверхненямецкага barta 'баявая сякера'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Бардзіла (Бартэль), Бардзін (Барцін), Бартаўт (Барталт, Бартальт, Бартальд). Адзначаліся германскія імёны Bardilo (Bartel), Bardinus, Bartolt (Bartold). Іменная аснова -барт- таксама магла ўтварыцца ад асновы -бэрт- (e > a)[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Bart, Barta, Bartołt (Bartoldus[5]), Abart, Albart, Libard (Libart), Lubard (Lubart), Zybart, а таксама гібрыднага германска-славянскага Suchobart[6].

У 1632 і 1635 гадох ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Gregorius Barth, Regiomontanus Borussus[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Анъдрею Бардичу 10 копъ грошеи (28 кастрычніка 1488 году)[8]; люди нашы слонимцы… Микула Бардович (студзень 1498 году)[9]; што Бардичъ держитъ въ Котчищахъ (1498 год)[10]; Borthowicze (1510 год)[11]; людеи нашыхъ Слонимъцовъ… а Микулу Бардовича (4 чэрвеня 1511 году)[12]; Семенъ Барда (1528 год)[13]; Матеи Борътовичъ Щерги (1565 год)[14]; двор Богдана Барды (8 траўня 1579 году)[15]; Sienko Bardzicz… Owsiey Bardzicz (1638 год)[16][a].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Борды (Борды) у Жамойцкім старостве, а таксама фальварак Борцішкі (Бортишки) у Віленскім ваяводзтве[20].

На 1904 год існавала вёска Бардзінск у Красьнянскім павеце, а таксама вёска Бардзіна ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[21].

На 1906 год існавалі вёскі Бардзіна і Бардаўка ў Невельскім павеце Віцебскай губэрні[22].

На 1910 год існаваў хутар Бардзін у Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні[23].

На памежжы гістарычнай Упіччыны і Жамойцкага староства існуе вёска Бардышкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама:
    • Бардзейка: terras desertas in districtu Moijschogolensi… vulgo nuncupatas Bordeijkowsczyzna (5 студзеня 1514 году)[17], люди в Новгородском повете… а Иванца Бордеиковича (8 лютага 1514 году)[18];
    • Бардавін: люди наши слонимцы… Микула Бардовин (18 сакавіка 1501 году)[19]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1, 247.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 79.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 51.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 12, 17.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 101.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 3, 12, 17—18, 159, 242, 279.
  7. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 336, 360.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 78.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 107.
  10. ^ Акты Литовской метрики. Т. 1, вып. 1. — Варшава, 1896. С. 168.
  11. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 183.
  12. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 666—667.
  13. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 157.
  14. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 249.
  15. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 32. — Витебск, 1906. С. 122.
  16. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 301.
  17. ^ Акты, отно­ся­щи­е­ся к исто­рии Запад­ной Рос­сии. Вып. 2. 18‑я и 32 кни­ги запи­сей Литовской мет­ри­ки: Мет­ри­ка коро­ле­вы Боны. — Москва, 2018. С. 194.
  18. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 101.
  19. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 1 (6). Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики. — М.; СПб., 2012. P. 248.
  20. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 33, 37.
  21. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 270, 301.
  22. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 262, 280.
  23. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 44.