Эйдур Гуд’ёнсэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эйдур Гуд’ёнсэн
Эйдур Гуд’ёнсэн
Eiður Smári Guðjohnsen
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 верасьня 1978 (45 гадоў)
Рэйк’явік, Ісьляндыя
Рост 185 см
Вага 82 кг
Пазыцыя паўабаронца, нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995
1995—1997
1998
1998—2000
2000—2006
2006—2009
2009—2010
2010
2010—
2011
2011—2012
2012—2013
2013—2014
2014—2015
2015
2016
Валюр Рэйк’явік
ПСВ
Рэйк’явік
Болтан Ўандэрэрз
Чэлсі
Барсэлёна
Манака
Тотэнгэм Готспур
Сток Сіці
Фулгэм
АЕК
Сэркль Бруге
Бруге
Болтан Ўандэрэрз
Шыцзячжуан Эвэр Брайт
Мольдэ
17 (7)
13 (3)
6 (0)
59 (19)
196 (54)
109 (19)
9 (0)
11 (1)
4 (0)
10 (0)
10 (1)
13 (6)
45 (5)
21 (5)
14 (1)
13 (1)
Зборныя
1996—2016 Ісьляндыя 88 (26)

Э́йдур Сма́ры Гуд’ёнсэн (па-ісьляндзку: Eiður Smári Guðjohnsen; нарадзіўся 15 верасьня 1978 году ў Рэйк’явіку) — ісьляндзкі футбаліст, які выступаў на пазыцыях паўабаронцы і нападніка. Зорныя часы гульца прайшлі ў клюбах «Чэлсі» й «Барсэлёна». Зьяўляўся капітанам нацыянальнай зборнай Ісьляндыі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньні этап кар’еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Эйдура, Арнор Гуд’ёнсэн[a], быў адным з самых вядомых гульцоў у гісторыі ісьляндзкага футболу і правёў вялікую частку сваёй футбольнай кар’еры ў Бэльгіі. Эйдур нарадзіўся, калі яго бацьку было ўсяго 17 гадоў і ён толькі пераехаў у Бэльгію. Пасьля вяртаньня сям’і ў Ісьляндыю ў канцы кар’еры Арнора Эйдур прыйшоў у клюб «Валюр» і дэбютаваў у асноўным складзе ўжо ва ўзросьце 15 гадоў. У 1994 годзе ён перайшоў у галяндзкі «ПСВ Эйндговэн». Нягледзячы на вялікую канкурэнцыю зь іншымі нападнікамі (у ліку якіх быў юны Раналда), Гуд’ёнсэн дэбютаваў у першай камандзе «ПСВ» у 17 гадоў, а неўзабаве ўжо згуляў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барсэлёны».

24 красавіка 1996 году Арнор і Эйдур Гуд’ёнсэн увайшлі ў гісторыю футбола, згуляўшы разам у міжнародным матчы за зборную Ісьляндыі супраць каманды Эстоніі ў Таліне. Арнор гуляў з пачатку матчу, а Эйдур у другім тайме замяніў бацьку. Гэта быў першы раз, калі бацька і сын прымалі ўдзел у адным міжнародным матчы.

У канцы 1996 году Эйдур зламаў ладыжку і доўга аднаўляўся пасьля гэтай траўмы. За гэты час «ПСВ» скасаваў зь ім кантракт. Эйдур перайшоў у ангельскі «Болтан» у 1998 годзе і забіў 21 гол у сваім першым сэзоне (1999/00) у першай лізе і дапамог камандзе дайсьці да паўфіналаў Кубка Ангельшчыны і Кубка ангельскай лігі.

«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе з-за фінансавых праблем у «Болтане» Гуд’ёнсэна прадалі ў «Чэлсі» за £4 млн Разам з галяндцам Джымі Флёйдам Гасэльбайнкам Эйдур склаў «сьмяротную» для варот суперніка пару ў нападзе, забіў 23 галы сам і дапамог Гасэльбайнку зь яго 27 галамі.

Яго ўменьне весьці й кантраляваць мяч, сумешчанае з моцнымі ўдарамі, дазваляла яму забіваць прыгожыя, запамінальныя галы за час знаходжаньня ў «Чэлсі». Яго ўдар празь сябе ў матчы зь «Лідсам» у сэзоне 2002/03 яшчэ доўга будуць успамінаць заўзятары «арыстакратаў». Хоць Эйдур і ўславіўся як пасьпяховы гулец нападу, бамбардзір, яго ўменьне гуляць у дотык і чытаць гульню дазволіла Жузэ Маўрыньню адсунуць Эйдура бліжэй да цэнтру поля, зрабіўшы яго адным з дыспэтчараў «Чэлсі». Партугальскі трэнэр нават назваў Гуд’ёнсэна «бялявым Марадонай» пасьля бліскучай гульні Эйдура ў 2005 годзе супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд».

Пасьля куплі Раманам Абрамовічам «Чэлсі» ў 2003 годзе і набыцьці дарагіх і зорных гульцоў, уключаючы Адрыяна Муту, Дыд’е Драгба й Эрнана Крэспа, было меркаваньне, што Гуд’ёнсэну ня знойдзецца месцы ў складзе. Аднак ён застаўся асноўным гульцом у сэзонах 2003/04 і 2004/05, а ўжо ў сэзоне 2005/06, калі «Чэлсі» ў другі раз запар стаў чэмпіёнам, Эйдур саступіў месца ў паўабароне Майклу Эсьену, а ў нападзе Эрнану Крэспа й Дыд’е Драгба, стаўшы зьяўляцца на поле, у асноўным выходзячы на замену.

«Барсэлёна»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля некалькіх гучных набыцьцяў «Чэлсі» ў пачатку міжсэзоньня 2006 году, сярод якіх былі патэнцыйныя канкурэнты Эйдура ў дужаньні за месца ў складзе, нападнікі Андрэй Шаўчэнка й Салямон Калю і паўабаронца Міхаэль Баляк, было паднята пытаньне аб мэтазгоднасьці прыбыцьця Гуд’ёнсэна ў складзе «Чэлсі» ў сэзоне 2006/07. Нягледзячы на чуткі аб яго пераходзе ў «Манчэстэр Юнайтэд» і «Рэал Мадрыд», а таксама некаторыя іншыя, 14 чэрвеня 2006 году ён падпісаў кантракт з «Барсэлёнай» тэрмінам на 3 гады з магчымасьцю падаўжэньня яшчэ на год. Ён быў закліканы стаць заменай Гэнрыку Лярсану, які рашыў завяршыць кар’еру ў камандзе свайго роднага гораду, «Хэльсынборг»[1][2]. Сума трансфэру склала 12 млн эўра, і яшчэ 3 млн эўра будзе заплачана, калі Эйдур стане асноўным гульцом «Барсэлёны».

28 жніўня Гуд’ёнсэн дэбютаваў у чэмпіянаце Гішпаніі ў матчы супраць «Сэльты» (Віга). За тры хвіліны да канца гульні ён забіў пераможны для «Барсэлёны» гол. 31 кастрычніка Эйдур забіў у матчы Лігі чэмпіёнаў гол сваёй былой камандзе «Чэлсі». Пасьля таго, як Самюэль Это’о атрымаў цяжкую траўму, ісьляндзец пасьпяхова замяніў яго ў асноўным складзе ў якасьці асноўнага нападніка каманды.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ПСВ Эйндговэн:

«Чэлсі»:

«Барсэлёна»:

Асабістыя дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найлепшы малады футбаліст Ісьляндыі (1): 1994
  • Найлепшы футбаліст Ісьляндыі (3): 2004, 2005, 2006
  • Найлепшы спартовец Ісьляндыі (3): 2004, 2005, 2006

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gudjohnsen completes Barca move, BBC Sport, 15 чэрвеня 2006
  2. ^ Gudjohnsen set to sign, Барсэлёна, 14 чэрвеня 2006

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У сям’і Эйдура не выкарыстоўваецца традыцыйная для Ісьляндыі форма найменьня, паводле якой яго бы клікалі Эйдур Арнорсан. Ён і яго бацька прыналежаць да прыблізна 10% насельніцтва Ісьляндыі, чые продкі атрымалі прозьвішчы ў 1913 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Оляфур Стэфансан
Спартовец году Ісьляндыі
2004, 2005
Наступнік
Гуд’ён Валюр Сыгурдсан