Ігар Рачкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ігар Рачкоўскі
старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь
10 красавіка 2007 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Паўлоўскі
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 1968 Сьцяг Беларускай ССР Смаргонь, БССР
Нацыянальнасьць: беларус
Узнагароды:
Ордэн За службу Радзіме 3 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 2 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 3 ступені

Ігар Анатольевіч Рачкоўскі (нар. 1968, Смаргонь) - беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь (2007).

Зьмест

[рэдагаваць] Жыцьцяпіс

У 1990 скончыў камандна-інжынэрны факультэт Рыскую вышэйшую ваенна-палітычнай вучэльню, у 1996 годзе — курсы Інстытуту нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, у 2001 годзеБеларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Правазнаўства».

Праходзіў службу ў розных частках на розных пасадах ва ўзброеных сілах і ворганах дзяржбясьпекі. У памежным войску з 1998 году. Служыў начальнікам аддзелу вайсковай часткі 1250, намесьнікам АСАМ (Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў памежных войскаў). З 2004 году узначальваў АСАМ.

10 красавіка 2007 указам Лукашэнкі № 175 прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі наўзамен А.Паўлоўскага. З верасьня 2007 — згодна з указам аб пераназваньні — старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь.

11 верасьня 2007 атрымаў новае званьне генэрал-маёра.

У красавіку 2010 вызначыўся тым, што ўпершыню за шмат год зрабіў выступ у парлямэнце Беларусі на беларускай мове[1]. Пазьней ён патлумачыў: Мая пазіцыя ясная. Калі вы заўважылі, пры ўезьдзе ў Рэспубліку Беларусь першы запіс пра назву краіны ідзе на беларускай мове. Бо гэта наша ідэнтыфікацыя. Калі мы хочам, каб нас паважалі, павінны паважаць самі сябе[2].

[рэдагаваць] Узнагароды

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах