Ізбут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Isbod
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Iso + Bodo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Есбут, Эйсбут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ізбут»

Ізбут (Есбут, Эйсбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Ісбод (Isbodus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ісан- (эйс-, іс-) (імёны ліцьвінаў Ісавін, Ізмунт, Эйсімонт; германскія імёны Isovin, Ismund, Eisenmund) паходзіць ад гоцкага eisarn, германскага *isarna-, стараверхненямецкага îsarn, îsan 'жалеза'[2], а аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) — ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jesbuto Lethowinus (Хроніка Прускай зямлі)[4]; Еисбут Еикгинтович (XVI ст.)[5]; у волости нашои Куриловъскои… пустовъщин… Есбутишку (3 кастрычніка 1561 году)[6]; Stanislaus Izbut (9 і 23 верасьня 1569 году)[7].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гістарычнай Случчыне існуе вёска Ізбудзішча.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bergh L. Ph. C. Historische beschouwing der Nederlandsche Eigennamen // Taalkundig magazijn of gemengde bijdragen tot de kennis der Nederduitsche taal. 4o Deel, 1842. S. 571.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 161.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  4. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 153, 155.
  5. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 7.
  6. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. С. 15.
  7. ^ Kauno miesto aktų knygos XVI—XVIII a. Tarybos knyga 1568—1570/1571. — Vilnius, 2015. P. 82—83
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  9. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 213.