Абмеркаваньне:Рудабелка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рудабе́лка (дарэчы, чаму Рудо́белка?) — гэта НЕ альтэрнатыўная назва для Акцябарскага. Рудабелка — буйнейшая з трох вёсак, з якіх ён быў утвораны. Акцябарскі можна лічыць спадкаемцам Рудабелкі (як і Карпілаўкі з Рудняю), але ставіць паміж імі знак роўнасьці — глупства. --Кандрашка 19:09, 13 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Варта праглядець афіцыйныя даведнікі на характар націску ў назьве вёскі. Што да знака роўнасьці, то перанакіраваньне з Рудобелкі на Акцябарскі існуе толькі да часу стварэньня адмысловага артыкулу для былое вёскі. --Jauhienij 11:53, 14 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Сьпярша пра націск: напісаньне «Рудобелка» як асноўнае даецца ў артыкуле «Акцябрскі» 1-га тому Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі. Што датычыцца атасамленьня гістарычнага і сучаснага, то ў Энцыкляпэдыі «Вялікае Княства Літоўскае» маюцца артыкулы пра ўсе раённыя цэнтры, якія існавалі за часамі ВКЛ. Ёсьць і артыкул «Рудыя Белкі» (дарэчы, другая назва тамака ўжо «Рудабелка»), у якім пішацца «Рудыя Белкі, Рудабелка (цяпер Акцябрскі, гар. пасёлак, цэнтр Акцябрскага р-на, Рэспубліка Беларусь)». То бок хоць фармальна бальшавікі ўтварылі «пасёлак» шляхам аб’яднаньня некалькіх вёсак, але бачым, што фактычна Рудобелка/Рудыя Белкі/Рудабелка фактычна зьяўляецца для мястэчка такой жа традыцыйнай назвай, як Менск замест польскага-расейскага «Мінск», Берасьце замест расейска-францускага «Брэст» або Прапойск замест сталінскага «Слаўгарад». Пра гэта, дарэчы, і З. Саўка прыгадвае ў адпаведнай перадачы Белсату: Вольга Іскрык, Зьміцер Саўка. (16.01.2011) Сапраўдныя назвы беларускіх гарадоў. Белсат ТВПраверана 27 жніўня 2011 г.. --Казімер Ляхновіч 20:51, 27 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Апошні раён з савецкай назвай. Дык пераносім ў Рудабелка і Рудабельскі раён? --Ліцьвін (гутаркі) 18:24, 25 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Якраз сёньня ўзгадаў пра іх :) Вядома ж, падтрымліваю!--Lesnas ättling (гутаркі) 18:26, 25 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
А чаму не Карпілаўка? Ну яшчэ Сьветлагорск ёсць, калі гуляць па-буйному.--Artsiom91 (гутаркі) 18:35, 25 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Не, напрыклад Radzima.org пазначае ў дужках пасьля назвы АкцябрскіРудабелка. Ужо ў 2005 годзе Радыё Свабода пісала: Акцябарскі (Рудабельскі) раён. Рудабельскі раён згадваецца ў кнізе «Летапісная Літва: сваяцтва і лёс». Што тычыцца Сьветлагорску (Шацілак). Так, сапраўды, яшчэ адзін раён з савецкай назвай :-) Я за Шацілкі і Шацілаўскі раён. --Ліцьвін (гутаркі) 18:58, 25 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Тапанімія Гомельшчыны: структурна-сэмантычная характарыстыка: манаграфія. «Акцябрскі, г.п. у Акц. р-не – раней Карпілаўка». Да таго ж менавіта Карпілаўка была раённым цэнтрам. --Red_Winged_Duck 20:22, 25 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэта відавочная памылка, бо добра вядома, што гарадзкі пасёлак узьнік у выніку аб’яднаньня вёсак Рудабелка, Карпілаўка і Рудня. Пры гэтым асабіста для мяне не прынцыпова, якая назва будзе асноўнай. Але чагосьці пераважная большасьць лічыць, што асноўнай назвай павінна быць менавіта Рудабелка (магчыма ў сувязі з тым, што вёска вядома з 16 ст.). Пра гэтае кажа Radzima.org, Наша Ніва, Радыё Свабода, belsat.eu, Глобус Беларуси, Akavita, prava-by, Октябрьский государственный профессиональный лицей. У ЭГБ і ГВБ таксама больш увагі зьвяртаецца менавіта гэтай вёсцы. Таксама перайменаваньне на Рудабелку падтрымліваюць мясцовыя жыхары (№1, №2, №3, №4). Дарэчы, на гербе Акцябарскага зьмешчаныя менавіта вавёркі. --Ліцьвін (гутаркі) 04:09, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Тут ня варта сьпяшацца: сьпярша трэба дакладна высьветліць пытаньне націску — пан Вячорка, напрыклад, піша пра Рудобелку і Рудобельскую воласьць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:27, 25 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, сапраўды. Цікава, на YouTube існуе канал «Рудабельская паказуха». Зараз мясцовыя кажуць Рудабелка. Ёсьць цудоўная праца «Тапанімія Гомельшчыны». Вытрымкі:
  • Да 1917 года, як сведчаць разнастайныя гістарычныя крыніцы, назвы населеных пунктаў мяняліся рэдка. Іх не заўсёды можна нават абазначыць перайменаваннямі. На Гомельшчыне, напрыклад, у онімах у асноўным адбываліся спрашчэнні або структурныя пераафармленні: у найменнях маглі змяняцца галосныя фанемы: п. Рудыя Белкі – Рудабелка (Акц.) (складаныя трансфармаваліся ў састаўныя і наадварот);
  • Другая падгрупа ўключае найменні, якія ўтварыліся на базе прозвішчаў удзельнікаў паўстанняў, рэвалюцый і войнаў: а) правадыроў паўстання рабоў, сялянскага руху, дзекабрыстаў, вядомых палкаводцаў, адміралаў прошлага часу: Лапы (нарадзіўся ў мяст. Рудабелка, што на Гомельшчыне);
  • Некаторыя населеныя пункты з цягам часу ўвайшлі ў прыгарадную зону ці мяжу гарадоў або буйных вёсак, аднак іх найменні захаваліся (урбанізаваліся): Рудабельская;
  • Прыметнікі могуць адлюстроўваць храналогію ўзнікнення аб’ектаў (вул. Рудабельская – Светлагорск);
  • Акцэнтныя варыянты тапонімаў. Сваё адлюстраванне ў тапаніміі знаходзяць і акцэнтныя варыянты (перамяшчэнне націску ў онімах)... Аднак большае распаўсюджанне атрымалі акцэнтныя варыянты, што суправаджаюцца яшчэ і зменай фанемнага складу (акцэнтна-фанетычныя). У адзначанай разнавіднасці варыянтаў таксама вылучаецца некалькі груп: ... 6 Рэдкая з’ява ў тапаніміі Гомельшчыны, калі мена націску адбываецца з кораня другой часткі складанага наймення на злучальную галосную асновы (п. Рудабе´лка – Рудо´белка (Акц.));
  • СПІС ВАРЫЯНТНЫХ НАЗВАЎ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ. Рудабе′лка, п. у Акцябрскім с/с Акц. р-на, ж. – мясц. Рудо′белка;
  • СПІС НАЗВАЎ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ, У ЯКІХ АДБЫЛІСЯ СТРУКТУРНЫЯ ЗМЕНЫ. Рудабе′лка, п. у Акцябрскім с/с Акц. р-на, ж. – раней Руды′я Бе′лкі, мн.;
  • РУДАБЕ′ЛЬСКАЯ, вул. – г.п. Акцябрскі, г. Светлагорск.
Атрымліваецца, што назва Рудобелка — гэта рэдкая і мясцовая форма. --Ліцьвін (гутаркі) 00:23, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэта можа быць той жа выпадак, што і з Радашкавічамі (афіц. Радашковічы). Было б добра спытацца ў пана Вячоркі, чаму ён аддаў перавагу варыянту Рудобелка. Пакуль жа паспрабую падлічыць колькасьць крыніцаў за кожны варыянт: Рудобелка ўжываецца ў ЭГБ і БЭ (але там жа Рудабельская рэспубліка без варыянтаў), Рудабелка (Рудабельская воласьць) — у ВКЛЭ (як дадатковая назва да асноўнай — Рудыя Белкі), ГіВБ, Вялікі гістарычны атлас Беларусі (Т. 2, 2013, с. 111), у слоўніку Нашай Нівы. На Радыё Свабода Рудобелка 198, Рудабелка 214, Рудобельская 2, Рудабельская 206. На Knihi.com Рудабелка 8 (Рудобелка 1 вынік па-расейску), Рудабельская 4 (Рудобельская няма), на Kamunikat.org Рудобека 43, Рудабелка 131, Рудабельская 279 (Рудобельскай фактычна няма). У афіцыйным тапанімічным даведніку ў разьдзеле «Страчаныя назвы» падаецца Рудабелка (Рудобелка). Такім чынам, перавага ўва ўжытку, сапраўды, выглядае за Рудабелка і Рудабельскі раён. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:52, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Добра вядома, што з 28.6.1939 г. да 31.8.1954 г. цэнтрам Акцябарскага раёну была вёска Карпілаўка. Таму, сапраўды, больш лягічна і правільна ў гэты пэрыяд гэты раён называць Карпілаўскім. Можа і няма сэнсу ствараць асобны артыкул пра гэты раён, а пакуль абмежавацца толькі перанакіраваньнямі. Але калі хтосьці жадае ўжываць менавіта гэтую назву для гэтага пэрыяду, то калі ласка. Гэта толькі маё меркаваньне. --Ліцьвін (гутаркі) 21:55, 3 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]