Альбэрт (возера)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Альбэрт (Albert) — возера ва Ўсходняй Афрыцы, на мяжы Ўганды і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. Ва Ўгандзе называецца возерам Н’янца (Nyanza), у Конга (Заіры) у 1973-97 называлася Мабуту-Сесе-Сека (Mobutu Sese Seko) у гонар прэзыдэнта Мабуту.
Разьмешчаная на вышыні 617 м. Плошча 5,6 тыс. кв. км, глыбіня да 58 м.