Альтынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэйк’явік. Будынак альтынгу (пабудаваны 1880—1881)

Альтынг (па-ісьляндзку: Alþingi — «Усеагульны сход») — парлямэнт Ісьляндыі. Упершыню сабраўся ў 930 годзе на палях тынга (па-ісьляндзку: Þingvellir) на паўднёвым захадзе выспы, на паўночным беразе возера Тынгвадляватн. Альтынг лічыцца найстарэйшым парлямэнтам, які дзейнічае дагэтуль. У тыя часы прымаць удзел у альтынгу мелі права ўсе вольныя мужчыны. Ад самага пачатку альтынг быў месцам ня толькі прыняцьця законаў, але і вырашэньня спрэчак; законамі займалася так званая Лагрэта (па-ісьляндзку: Lögrétta), якая складалася галоўным чынам са жрацоў (па-ісьляндзку: goðar). У 1000 годзе на альтынгу большасьць выказалася за прыняцьце хрысьціянства.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Альтынгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў