Альфрэд Гічкок
| Альфрэд Гічкок | |
| Alfred Hitchcock | |
| Імя пры нараджэньні | Альфрэд Джозэф Гічкок |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 13 жніўня 1899 |
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 29 красавіка 1980 |
| Месца сьмерці | |
| Грамадзянства | Вялікабрытанія, ЗША |
| Прафэсія | кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар |
| Кар’ера | 1921—1976 |
| Напрамак | фільмы жахаў |
| IMDb | ID 0000033 |
| Сайт | http://hitchcock.tv |
А́льфрэд Гі́чкок (па-ангельску: Alfred Hitchcock; 13 жніўня 1899, Лёндан — 29 красавіка 1980, Лос-Анджэлес) — знакаміты ангельскі кінарэжысэр, прадусар, сцэнарыст. Працаваў у Вялікабрытаніі і ў ЗША. Гічкок — кінарэжысэр, цесна зьвязаны з жанрам «трылер» (па-ангельску: thrill — «трапятаньне») і з паняцьцем «саспэнс» (па-ангельску: suspense — «нявызначанасьць»). Гічкок умеў па-майстроўску ствараць у сваіх фільмах атмасфэру трывожнай нявызначанасьці, напружанага чаканьня, прадчуваньня чагосьці жудаснага.
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся 13 жніўня 1899 у Лёндане. Скончыў інжынэрную вучэльню, потым вывучаў мастацтва ў Лёнданскім унівэрсытэце. Рэжысэрскі дэбют Гічкока адбыўся ў 1925 у Ангельшчыне. Да ад’езду ў Галівуд (1939) паставіў у Ангельшчыне 23 карціны. У 1979 Гічкок быў ганараваны прэміі Амерыканскага кінаінстытута «За выбітны ўнёсак у кінамастацтва». Памёр Гічкок у Лос-Анджэлесе 29 красавіка 1980.
Уклад у кінэматограф [рэдагаваць]
Натхнёны карцінамі нямецкіх экспрэсіяністаў, Гічкок пачаў працаваць у кіно — спачатку ў Ангельшчыне, а з 1939 года ў ЗША. Упершыню на творчасьць Гічкока зьвярнулі сур’ёзную ўвагу крытыкі францускай «новай хвалі». Франсуа Труфо быў першым, хто заўважыў аўтарскі погляд за абалонкай забаўляльнага кіно. Вынік жыцьця Гічкока — 55 паўнамэтражных кінафільмаў, шматлікія зь якіх сталі клясыкай сусьветнага кінэматографа. Акрамя таго, Альфрэд Гічкок зьняў яшчэ і 21 тэлефільм для сэрыі «Альфрэд Гічкок прадстаўляе» і два дакумэнтальных фільма (абодва ў 1944 годзе), яшчэ 2 кінапрацы засталіся незавершанымі. Альфрэд Гічкок дагэтуль зьяўляецца адным з самых паважаных і папулярных кінарэжысэраў.
Гічкок вядомы таксама сваімі камэа. Ён любіў зьяўляцца ў эпізодах у сваіх фільмах: то ў выглядзе выпадковага мінака, то ў выглядзе вулічнага разявакі. Ён зьяўляўся амаль ва ўсіх сваіх позьніх фільмах. І у цэлым, Гічкок, асабліва ў позьнія гады, імкнуўся стварыць вакол сябе містычную атмасфэру, атачаў сябе арэолам таямнічасьці.
Рэжысэрскі почырк [рэдагаваць]
Фільмы Гічкока заснаваныя на страхе і саспэнсе. Яго героі — людзі, трапіўшыя ў пастку акалічнасьцяў. Іншая агульная тэма яго фільмаў — узаемаадносіны мужчыны і жанчыны, часта гэта даволі цынічны погляд на рамантыку.
Сярод упадабаных кінэматаграфічных прыёмаў Гічкока варта адзначыць здымку з пункта гледжаньня пэрсанажа, гэта значыць здымку камэрай з такога аспэкта, каб глядач бачыў сцэну як бы вачыма пэрсанажа. Гічкоку таксама прыпісваецца вынаходзтва вельмі хуткага і дробавага мантажа, ярка прадэманстраванага ў знакамітай сцэне забойства ў душы ў фільме «Псыха». Цяпер гэтую манэру мантажу часта завуць «эмцівішным мантажам», таму што ў 1990-х яе шырока адаптавалі рэжысэры музыкальных відэакліпаў, якія дэманстраваліся на тэлеканале MTV. Такі мантаж стаў таксама часта ўжывацца ў трэйлерах.
Была заўважаная і фірмовая прыхільнасьць Гічкока здымаць у галоўных ролях «зімных» бляндынак (Грэйс Кэлі, Вера Майлз, Кім Новак, Джанэт Лі, Ціпі Хэдрэн, Клод Жад).
Фільмаграфія [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Сьпіс фільмаў Альфрэда Гічкока
«Брытанскі пэрыяд». Раньнія працы да 1925 году [рэдагаваць]
| Год | Назва | Вытворчасьць | Рэлізы | Дадатковая інфармацыя |
|---|---|---|---|---|
| 1920 | Кліч юнацкасьці / The Call of Youth | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Hugh Ford) |
|
| 1920 | Вялікі дзень / The Great Day | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Hugh Ford) |
|
| 1921 | Зьяўленьні / Appearances | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Donald Crisp) |
|
| 1921 | Карчма Боні Брыр / The Bonnie Brier Bush | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Donald Crisp) |
|
| 1921 | Небясьпечныя зманы / Dangerous Lies | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Paul Powell) |
|
| 1921 | Таямнічая дарога / The Mystery Road | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Paul Powell) |
|
| 1921 | Прынцэса Нью-Ёрка / The Princess of New-York | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Donald Crisp) |
|
| 1922 | "Заўсёды распавядай сваёй жонцы / Always Tell Your Wife | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Сурэжысэр (рэжысэр Hugh Croise).
Фільм незавершаны. |
|
| 1922 | Бумэранг каханьня/Вечны рух / Love’s Boomerang/Perpetua | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр John S. Robertson) |
|
| 1922 | Чалавек з радзімы / The Man From Home | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр George Fitzmaurice) |
|
| 1922 | Гішпанскі камень / Spanish Jade | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр John S. Robertson) |
|
| 1922 | Скажыце сваім дзецям / Tell Your Children | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Donald Crisp) |
|
| 1922 | Тры жывых прывіда / Three Live Ghosts | Студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр George Fitzmaurice) |
|
| 1922 | Нумар 13 / Number 13 | Студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Прадусар, рэжысэр (фільм застаўся няскончаны) | |
| 1923 | Белы цень / The White Shadow | Студыя ў Ісьлінгтане, арэнда незалежнымі прадусарамі Бэлканам і Ўілкаксам | Асыстэнт рэжысэра, суаўтар сцэнара, мантажор, мастак-пастаноўшчык.
(рэжысэр Graham Cutts) |
|
| 1923 | Жанчына — жанчыне / Woman to Woman | Студыя ў Ісьлінгтане, арэнда незалежнымі прадусарамі Бэлканам і Ўілкаксам | Асыстэнт рэжысэра, суаўтар сцэнара, мастак-пастаноўшчык
(рэжысэр Graham Cutts) |
|
| 1924 | Гарачая прыгода / The Passionate Adventure | Студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Gainsborough Pictures | Асыстэнт рэжысэра, сцэнар, мастак-пастаноўшчык
(рэжысэр Graham Cutts) |
|
| 1925 | Гнюс / The Blackajard | Студыя UFA, Бэрлін, Нямеччына | Асыстэнт рэжысэра, сцэнар, мастак-пастаноўшчык
(рэжысэр Graham Cutts) |
|
| 1925 | Грэхападзеньне ханжы / The Prude’s Fall | Студыя ў Ісьлінгтане, арэнда незалежнымі прадусарамі Бэлканам і Ўілкаксам | Асыстэнт рэжысэра, сцэнар, мастак-пастаноўшчык
(рэжысэр Graham Cutts) |
«Брытанскі пэрыяд». Нямыя фільмы (1925—1929) [рэдагаваць]
| Год | Назва | Вытворчасьць | Рэлізы | Дадатковая інфармацыя |
|---|---|---|---|---|
| 1925 | Сад асалод / Pleasure Garden | |||
| 1926 | Горны арол / The Mountain Eagle | |||
| 1926 | Жыхар / The Lodger | |||
| 1927 | Па нахільнай / Downhill | |||
| 1927 | Лёгкія паводзіны / Easy Virtue | |||
| 1927 | Рынг / The Ring | |||
| 1927 | Жонка фэрмэра / The Farmer’s Wife | |||
| 1928 | Шампанскае / Champagne | |||
| 1929 | Чалавек з выспы Мэн / The Manxman | |||
| 1929 | Шантаж (нямая вэрсія) / Blackmail (silent version) |
«Брытанскі пэрыяд». Гукавыя фільмы. (1929—1939) [рэдагаваць]
| Год | Назва | Вытворчасьць | Рэлізы | Дадатковая інфармацыя |
|---|---|---|---|---|
| 1929 | Шантаж / Blackmail | |||
| 1930 | Кліч Элстры / Elstree Calling | |||
| 1930 | Юнона і паўлін / Juno and the Paycock | |||
| 1930 | Забойства! / Murder! | |||
| 1930 | Мэры / Mary | |||
| 1931 | Несумленная гульня / The Skin Game | |||
| 1932 | Багатыя і дзіўныя / Rich and Strange | |||
| 1932 | Нумар семнаццаць / Number Seventeen | |||
| 1933 | Венскія вальсы / Waltzes from Vienna | |||
| 1934 | Чалавек, які занадта шмат ведаў / Man Who Knew Too Much | |||
| 1935 | 39 прыступак / The 39 Steps | |||
| 1936 | Сакрэтны агент / Secret Agent | |||
| 1936 | Сабатаж / Sabotage | |||
| 1937 | Малады і нявінны / Young and Innocent | |||
| 1938 | Лэдзі зьнікае / The Lady Vanishes | |||
| 1939 | Карчма «Ямайка» / Jamaica Inn |
«Першы галівудзкі пэрыяд» (1940—1947) [рэдагаваць]
| Год | Назва | Вытворчасьць | Рэлізы | Дадатковая інфармацыя |
|---|---|---|---|---|
| 1940 | Рэбэка / Rebecca | |||
| 1940 | Замежны карэспандэнт / Foreign Correspondent | |||
| 1941 | Містэр і місіс Сьміт / Mr. & Mrs. Smith | |||
| 1941 | Падазрон / Suspicion | |||
| 1942 | Дывэрсант / Saboteur | |||
| 1943 | Цень сумневу / Shadow of a Doubt | |||
| 1944 | Выратавальная шлюпка / Lifeboat | |||
| 1944 | Шчасьлівага шляху / Bon Voyage | (кароткамэтражны фільм) | ||
| 1944 | Прыгода на Мадагаскары / Aventure malgache | (кароткамэтражны фільм) | ||
| 1945 | Зачараваны / Spellbound | |||
| 1946 | Благая слава / Notorious | |||
| 1947 | Справа Парадайна / The Paradine Case |
«Другі галівудзкі пэрыяд» (1948—1957) [рэдагаваць]
| Год | Назва | Вытворчасьць | Рэлізы | Дадатковая інфармацыя |
|---|---|---|---|---|
| 1948 | Вяроўка / Rope | |||
| 1949 | Пад знакам казярога / Under Capricorn | |||
| 1950 | Страх сцэны / Stage Fright | |||
| 1951 | Незнаёмцы ў цягніку / Strangers on a Train | |||
| 1952 | Я вызнаюся / I Confess | |||
| 1954 | У выпадку забойства набірайце «М» / Dial M for Murder | |||
| 1954 | Акно ў двор / Rear Window | |||
| 1955 | Злавіць злодзея / To Catch a Thief | |||
| 1955 | Непрыемнасьці з Гары / The Trouble with Harry | |||
| 1956 | Чалавек, які занадта шмат ведаў / The Man Who Knew Too Much | |||
| 1957 | Ня той чалавек / The Wrong Man |
«Гічкокаўскія бэстсэлеры» (1958—1964) [рэдагаваць]
| Год | Назва | Вытворчасьць | Рэлізы | Дадатковая інфармацыя |
|---|---|---|---|---|
| 1958 | Галавакружэньне / Vertigo | |||
| 1959 | Да поўначы праз паўночна-захад / North by Northwest | |||
| 1960 | Псыха / Psycho | |||
| 1963 | Птушкі / The Birds | |||
| 1964 | Марні / Marnie |
«Позьні пэрыяд» (1966—1976) [рэдагаваць]
| Год | Назва | Вытворчасьць | Рэлізы | Дадатковая інфармацыя |
|---|---|---|---|---|
| 1966 | Разарваная заслона / Torn Curtain | |||
| 1969 | Тапаз / Topaz | |||
| 1972 | Ашалеласьць / Frenzy | |||
| 1976 | Сямейная змова / Family Plot | + |
Цытаты [рэдагаваць]
- «Я цьвёрда перакананы, што атмасфэру страху ў фільме трэба ствараць выключна кінэматаграфічнымі мэтадамі».
- «Каб зрабіць вялікі фільм, неабходныя тры рэчы — сцэнар, сцэнар і яшчэ раз сцэнар».
- «У мастацкім кіно рэжысэр зьяўляецца богам, у дакумэнтальным — Бог зьяўляецца рэжысэрам».
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Альфрэд Гічкок — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Лёндане
- Кінарэжысэры ЗША
- Брытанскія кінарэжысэры
- Сцэнарысты ЗША
- Брытанскія сцэнарысты
- Кінапрадусары ЗША
- Брытанскія кінапрадусары
- Кавалеры ордэна Брытанскай Імпэрыі
- Кавалеры францускага Ордэна літаратуры і мастацтва
- Памерлі 29 красавіка
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе