Альфрэд Хічкок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Альфрэд Хічкок
Alfred Hitchcock
Фота
Імя пры нараджэньні: Альфрэд Джозэф Хічкок
Дата нараджэньня: 13 жніўня 1899
Месца нараджэньня: Сьцяг Ангельшчыны Лёндан, Ангельшчына
Дата сьмерці: 29 красавіка 1980
Месца сьмерці: Сьцяг ЗША Лос-Анджэлес, ЗША
Грамадзянства: Вялікабрытанія, ЗША
Прафэсія: кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар
Кар'ера: 19211976
Напрамак: фільмы жахаў
IMDb: ID 0000033
http://hitchcock.tv


А́льфрэд Хі́чкок (па-ангельску: Alfred Hitchcock; 13 жніўня 1899, Лёндан29 красавіка 1980, Лос-Анджэлес) — знакаміты ангельскі кінарэжысэр, прадусар, сцэнарыст. Працаваў у Вялікабрытаніі і ў ЗША. Хічкок — кінарэжысэр, цесна зьвязаны з жанрам «трылер» (па-ангельску: thrill — «трапятаньне») і з паняцьцем «саспэнс» (па-ангельску: suspense — «нявызначанасьць»). Хічкок умеў па-майстроўску ствараць у сваіх фільмах атмасфэру трывожнай нявызначанасьці, напружанага чаканьня, прадчуваньня чагосьці жудаснага.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся 13 жніўня 1899 у Лёндане. Скончыў інжынэрную вучэльню, потым вывучаў мастацтва ў Лёнданскім унівэрсытэце. Рэжысэрскі дэбют Хічкока адбыўся ў 1925 у Ангельшчыне. Да ад'езду ў Галівуд (1939) паставіў у Ангельшчыне 23 карціны. У 1979 Хічкок быў ганараваны прэміі Амерыканскага кінаінстытута «За выбітны ўнёсак у кінамастацтва». Памёр Хічкок у Лос-Анджэлесе 29 красавіка 1980.

[рэдагаваць] Уклад у кінэматограф

Натхнёны карцінамі нямецкіх экспрэсіяністаў, Хічкок пачаў працаваць у кіно — спачатку ў Ангельшчыне, а з 1939 года ў ЗША. Упершыню на творчасьць Хічкока зьвярнулі сур'ёзную ўвагу крытыкі францускай «новай хвалі». Франсуа Труфо быў першым, хто заўважыў аўтарскі погляд за абалонкай забаўляльнага кіно. Вынік жыцьця Хічкока — 55 паўнамэтражных кінафільмаў, шматлікія зь якіх сталі клясыкай сусьветнага кінэматографа. Акрамя таго, Альфрэд Хічкок зьняў яшчэ і 21 тэлефільм для сэрыі «Альфрэд Хічкок прадстаўляе» і два дакумэнтальных фільма (абодва ў 1944 годзе), яшчэ 2 кінапрацы засталіся незавершанымі. Альфрэд Хічкок дагэтуль зьяўляецца адным з самых паважаных і папулярных кінарэжысэраў.

Хічкок вядомы таксама сваімі камэа. Ён любіў зьяўляцца ў эпізодах у сваіх фільмах: то ў выглядзе выпадковага мінака, то ў выглядзе вулічнага разявакі. Ён зьяўляўся амаль ва ўсіх сваіх позьніх фільмах. І у цэлым, Хічкок, асабліва ў позьнія гады, імкнуўся стварыць вакол сябе містычную атмасфэру, атачаў сябе арэолам таямнічасьці.

[рэдагаваць] Рэжысэрскі почырк

Фільмы Хічкока заснаваныя на страхе і саспэнсе. Яго героі — людзі, трапіўшыя ў пастку акалічнасьцяў. Іншая агульная тэма яго фільмаў — узаемаадносіны мужчыны і жанчыны, часта гэта даволі цынічны погляд на рамантыку.

Сярод упадабаных кінэматаграфічных прыёмаў Хічкока варта адзначыць здымку з пункта гледжаньня пэрсанажа, гэта значыць здымку камэрай з такога аспэкта, каб глядач бачыў сцэну як бы вачыма пэрсанажа. Хічкоку таксама прыпісваецца вынаходзтва вельмі хуткага і дробавага мантажа, ярка прадэманстраванага ў знакамітай сцэне забойства ў душы ў фільме «Псыха». Цяпер гэтую манэру мантажу часта завуць «эмцівішным мантажам», таму што ў 1990-х яе шырока адаптавалі рэжысэры музыкальных відэакліпаў, якія дэманстраваліся на тэлеканале MTV. Такі мантаж стаў таксама часта ўжывацца ў трэйлерах.

Была заўважаная і фірмовая прыхільнасьць Хічкока здымаць у галоўных ролях «зімных» бляндынак (Грэйс Кэлі, Вера Майлз, Кім Новак, Джанэт Лі, Ціпі Хэдрэн, Клод Жад).

[рэдагаваць] Фільмаграфія

Асноўны артыкул: Сьпіс фільмаў Альфрэда Хічкока

[рэдагаваць] "Брытанскі пэрыяд". Раньнія працы да 1925 году

Год Назва Вытворчасьць Рэлізы Дадатковая інфармацыя
1920 Кліч юнацкасьці / The Call of Youth студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Hugh Ford)

1920 Вялікі дзень / The Great Day студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Hugh Ford)

1921 Зьяўленьні / Appearances студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Donald Crisp)

1921 Карчма Боні Брыр / The Bonnie Brier Bush студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Donald Crisp)

1921 Небясьпечныя зманы / Dangerous Lies студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Paul Powell)

1921 Таямнічая дарога / The Mystery Road студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Paul Powell)

1921 Прынцэса Нью-Ёрка / The Princess of New-York студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Donald Crisp)

1922 "Заўсёды распавядай сваёй жонцы / Always Tell Your Wife студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Сурэжысэр (рэжысэр Hugh Croise).

Фільм незавершаны.

1922 Бумэранг каханьня/Вечны рух / Love’s Boomerang/Perpetua студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр John S. Robertson)

1922 Чалавек з радзімы / The Man From Home студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр George Fitzmaurice)

1922 Гішпанскі камень / Spanish Jade студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр John S. Robertson)

1922 Скажыце сваім дзецям / Tell Your Children студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Donald Crisp)

1922 Тры жывых прывіда / Three Live Ghosts Студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр George Fitzmaurice)

1922 Нумар 13 / Number 13 Студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Прадусар, рэжысэр (фільм застаўся няскончаны)
1923 Белы цень / The White Shadow Студыя ў Ісьлінгтане, арэнда незалежнымі прадусарамі Бэлканам і Ўілкаксам Асыстэнт рэжысэра, суаўтар сцэнара, мантажор, мастак-пастаноўшчык.

(рэжысэр Graham Cutts)

1923 Жанчына – жанчыне / Woman to Woman Студыя ў Ісьлінгтане, арэнда незалежнымі прадусарамі Бэлканам і Ўілкаксам Асыстэнт рэжысэра, суаўтар сцэнара, мастак-пастаноўшчык

(рэжысэр Graham Cutts)

1924 Гарачая прыгода / The Passionate Adventure Студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Gainsborough Pictures Асыстэнт рэжысэра, сцэнар, мастак-пастаноўшчык

(рэжысэр Graham Cutts)

1925 Гнюс / The Blackajard Студыя UFA, Бэрлін, Нямеччына Асыстэнт рэжысэра, сцэнар, мастак-пастаноўшчык

(рэжысэр Graham Cutts)

1925 Грэхападзеньне ханжы / The Prude's Fall Студыя ў Ісьлінгтане, арэнда незалежнымі прадусарамі Бэлканам і Ўілкаксам Асыстэнт рэжысэра, сцэнар, мастак-пастаноўшчык

(рэжысэр Graham Cutts)

[рэдагаваць] "Брытанскі пэрыяд". Нямыя фільмы (1925-1929)

Год Назва Вытворчасьць Рэлізы Дадатковая інфармацыя
1925 Сад асалод / Pleasure Garden
1926 Горны арол / The Mountain Eagle
1926 Жыхар / The Lodger
1927 Па нахільнай / Downhill
1927 Лёгкія паводзіны / Easy Virtue
1927 Рынг / The Ring
1927 Жонка фэрмэра / The Farmer’s Wife
1928 Шампанскае / Champagne
1929 Чалавек з выспы Мэн / The Manxman
1929 Шантаж (нямая вэрсія) / Blackmail (silent version)

[рэдагаваць] "Брытанскі пэрыяд". Гукавыя фільмы. (1929-1939)

Год Назва Вытворчасьць Рэлізы Дадатковая інфармацыя
1929 Шантаж / Blackmail
1930 Кліч Элстры / Elstree Calling
1930 Юнона і паўлін / Juno and the Paycock
1930 Забойства! / Murder!
1930 Мэры / Mary
1931 Несумленная гульня / The Skin Game
1932 Багатыя і дзіўныя / Rich and Strange
1932 Нумар семнаццаць / Number Seventeen
1933 Венскія вальсы / Waltzes from Vienna
1934 Чалавек, які занадта шмат ведаў / Man Who Knew Too Much
1935 39 прыступак / The 39 Steps
1936 Сакрэтны агент / Secret Agent
1936 Сабатаж / Sabotage
1937 Малады і нявінны / Young and Innocent
1938 Лэдзі зьнікае / The Lady Vanishes
1939 Карчма «Ямайка» / Jamaica Inn

[рэдагаваць] "Першы галівудзкі пэрыяд" (1940-1947)

Год Назва Вытворчасьць Рэлізы Дадатковая інфармацыя
1940 Рэбэка / Rebecca
1940 Замежны карэспандэнт / Foreign Correspondent
1941 Містэр і місіс Сьміт / Mr. & Mrs. Smith
1941 Падазрон / Suspicion
1942 Дывэрсант / Saboteur
1943 Цень сумневу / Shadow of a Doubt
1944 Выратавальная шлюпка / Lifeboat
1944 Шчасьлівага шляху / Bon Voyage (кароткамэтражны фільм)
1944]] Прыгода на Мадагаскары / Aventure malgache (кароткамэтражны фільм)
1945 Зачараваны / Spellbound
1946 Благая слава / Notorious
1947 Справа Парадайна / The Paradine Case

[рэдагаваць] "Другі галівудзкі пэрыяд" (1948-1957)

Год Назва Вытворчасьць Рэлізы Дадатковая інфармацыя
1948 Вяроўка / Rope
1949 Пад знакам казярога / Under Capricorn
1950 Страх сцэны / Stage Fright
1951 Незнаёмцы ў цягніку / Strangers on a Train
1952 Я вызнаюся / I Confess
1954 У выпадку забойства набірайце «М» / Dial M for Murder
1954 Акно ў двор / Rear Window
1955 Злавіць злодзея / To Catch a Thief
1955 Непрыемнасьці з Гары / The Trouble with Harry
1956 Чалавек, які занадта шмат ведаў / The Man Who Knew Too Much
1957 Ня той чалавек / The Wrong Man

[рэдагаваць] "Хічкокаўскія бэстсэлеры" (1958-1964)

Год Назва Вытворчасьць Рэлізы Дадатковая інфармацыя
1958 Галавакружэньне / Vertigo
1959 Да поўначы праз паўночна-захад / North by Northwest
1960 Псыха / Psycho
1963 Птушкі / The Birds
1964 Марні / Marnie

[рэдагаваць] "Позьні пэрыяд" (1966-1976)

Год Назва Вытворчасьць Рэлізы Дадатковая інфармацыя
1966 Разарваная заслона / Torn Curtain
1969 Тапаз / Topaz
1972 Ашалеласьць / Frenzy
1976 Сямейная змова / Family Plot +

[рэдагаваць] Цытаты

  • «Я цьвёрда перакананы, што атмасфэру страху ў фільме трэба ствараць выключна кінэматаграфічнымі мэтадамі».
  • «Каб зрабіць вялікі фільм, неабходныя тры рэчы — сцэнар, сцэнар і яшчэ раз сцэнар».
  • «У мастацкім кіно рэжысэр зьяўляецца богам, у дакумэнтальным — Бог зьяўляецца рэжысэрам».

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Альфрэд Хічкоксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады