Бадгіс (правінцыя)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Бадгіс (дары بادغیس Bādġīs, пушту بادغیس) — правінцыя на паўночным захадзе Аўганістану. Мяжуе на поўдні з правінцыяй Герат, на паўночным усходзе з Фар’яб, а на ўсходзе з правінцыяй Гор.
[рэдагаваць] Гісторыя
Назва правінцыі паходзіць ад пэрсыдзкага слова «бадхез», які азначае «месца, дзе зараджаецца вецер». Правінцыя была ўтворана ў 1964 годзе з частак правінцый Герат і Мэйманэх. Калі ўлада ў Аўганістане ўзяў рух «Талібан», то Бадгіс стаў адным з апошніх захопленых імі вілаетаў. Мясцовае таджыцкае насельніцтва ня дужа сымпатызавала талібам-пуштунам, і таму ў 2001 годзе «Паўночны альянс» хутка ўзяў правінцыю пад свой кантроль.