Берлеж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Берлеж
трансьліт. Bierliež
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Блускі
Насельніцтва: 55 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′52″ пн. ш. 28°18′55″ у. д. / 53.41444° пн. ш. 28.31528° у. д. / 53.41444; 28.31528Каардынаты: 53°24′52″ пн. ш. 28°18′55″ у. д. / 53.41444° пн. ш. 28.31528° у. д. / 53.41444; 28.31528
Берлеж на мапе Беларусі ±
Берлеж
Берлеж
Берлеж
Берлеж
Берлеж
Берлеж

Бе́рлеж[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку ХХ ст. у Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі 1917 году была адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой вучылася ў 1922 годзе 38 дзяцей. У 1930-х створаны калгас «3-і рашаючы», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

У 1972 годзе далучана в. Прыбач.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1897 год — 60 двароў, 396 жыхароў
  • 1917 год — 90 двароў, 458 жыхароў
  • 2002 год — 40 двароў, 79 жыхароў
  • 2009 год — 55 чалавек[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі