Бітва пад Кобрынем (1939)
|
Бітва пад Кобрынем
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||
| XIX танкавы корпус | 60-я дывізія пяхоты | ||||||||
|
Страты
|
|||||||||
| невядомыя | невядомыя | ||||||||
| Польская кампанія 1939 году | |
|---|---|
|
Вэстэрплятэ · Гданьск · Узьбярэжжа · Памежжа · Жоры · Хойніцы · Грудзёндз · Каралеўскія лясы · Мокрая · Міколаў · Пшчына · Млава · Тухольскі бор · Вугорская Горка · Краянты · Ярданаў · Баравая Гара · Буковец · Райске · Пётркаў · Ружан · Тамашаў-Мазавецкі · Пултуск · Лодзь · Візна · Ілжа · Новы Грод · Ломжа · Воля Цырусова · Варшава · Хель · Бзура · Кенпа Аксыўска · Ярослаў · Перамышль · Калушын · Брвінаў · Львоў · Явараў · Яноўскія лясы · Мінск Мазавецкі · Модлін · Сахачаў · Кобрынь · Берасьце · Венграў · Гайнаўка · Тамашаў-Любельскі · Вільня · Вулка Вянглова · Пальміры · Горадня · Ламянкі · Красныстаў · Краснобрад · Гусыннэ · Шацк · Чэсьнікі · Уладыпаль · Вытычна · Парчаў · Коцк
|
|
Бітва пад Кобрынем — адна зь бітваў у часе нямецкага ўварваньня ў Польшчу, якая адбывалася 14–18 верасьня 1939 паміж нямецкім XIX танкавым корпусам генэрала Гайнца Гудэрыяна і імправізаванай польскай «кобрынскай» дывізіяй пяхоты палкоўніка Адама Эплера. Бітва адбывался адначасна з бітвай за Берасьце-Літоўскае.
Зьмест |
[рэдагаваць] Падрыхтоўка
Пасьля прарыву польскай абароны ў бітве пад Візнай нямецкія войскі пад камандаваньнем генэрала Гайнца Гудэрыяна рушылі ў бок Берасьця-Літоўскага, Ковеля і Кобрыня. Іхняй мэтай быў падзел тэрыторыі Польшчы на дзьве часткі з мэтай пашкодзіць арганізацыі лініі абароны на ўсход ад ракі Буг.
[рэдагаваць] Бітва
14 верасьня 1939 часткі XIX танкавага корпусу дасягнулі Берасьця і Кобрыня. У Берасьці стаялі невялікія сілы пад камандаваньнем генэрала Канстанцыя Плісоўскага, а Кобрынь абараняла імправізаваная 60-я дывізія пяхоты палкоўніка Адама Эплера.
Калі палкоўнік Эплер атрымаў данясеньне пра набліжэньне нямецкіх войскаў, ён загадаў 2-му батальёну ягонага 84-га пяхотнага палка правесьці адцягвальны манэўр у раёне чыгуначнай станцыі Жабінка і вёска Тэўлі і Агароднікі. Адначасна 2-і батальён 83-га палку пяхоты заняўся ўмацаваньнем уздоўж забалочаных берагоў ракі Трасьцяніца.
15 верасьня сілы Эплера былі заўважаныя немцамі і былі бамбаваныя самалётамі Люфтвафэ. На наступны дзень адбылося сутыкненьне з асноўнымі сіламі гітлераўцаў. Пасьля шасьцігадзіннага бою нямецкія войскі адышлі, панесшы значныя страты. Польскі батальён захапіў некалькі гарматаў і танкаў, але ня змог імі скарыстацца з прычыны недахопу паліва, пасьля чаго адышоў за асноўную лінію польскай абароны.
На сьвітанку 17 верасьня выведны атрад нямецкай 2-й матарызаванай пяхотнай дывізіі дасягнуў польскай лініі. Іхняя спроба абысьці палякаў з флянгу па могілках у вёсцы Хведкавічы была адбітая дзякуючы дапамозе 100-мм гаўбіцаў. Польскі батальён адышоў да вёскі Пяскі, дзе арганізаваў яшчэ адну засаду. Удзень яны ізноў былі безпасьпяхова атакаваныя нямецкай дывізіяй.
Асноўныя падзеі разгарнуліся 18 верасьня. Сьпярша немцы дабіліся посьпеху, здолеўшы захапіць тэрыторыі, якія абаранялі дарогу на Бярозу-Картускую і прахон да асноўным польскіх сілаў. Жорсткія баі таксама трывалі ля каналу Каралевы Боны. Аднак немцы так і ня здолелі ў гэты дзень захапіць Кобрынь, а польскія атрады ня мелі сілаў для таго, каб адкінуць ворага ад ягоных ваколіцаў.
[рэдагаваць] Вынікі
Атрымаўшы зьвесткі пра пачатак савецкага ўварваньня і пра першыя сутычкі апэргрупы «Палесьсе» з 23-м стралковым корпусам Чырвонай арміі, генэрал Францішак Клеебэрг разаслаў усім фармаваньням апэргрупы «Палесьсе» (у тым ліку і 60-й пяхотнай дывізіі) загад на неадкладнае спыненьне ўзброенага супраціву і адступленьне на поўдзень, у кірунку пінскіх балотаў.
Выконваючы загад, 60-я пяхотная дывізія пакінула Кобрынь і адступіла ў кірунку Дывіна. Генэрал Клеебэрг таксама перанёс штаб апэргрупы «Палесьсе» зь Пінску ў Любяшоў.
[рэдагаваць] Літаратура
- Colonel Adam Epler. Ostatni żołnierz polski kampanii 1939 roku. — Tel Aviv: Sekcja Oświaty i Kultury WP na Środkowym Wschodzie, 1942.