Васіль Кошачкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Васіль Кошачкін
Василий Кошечкин.jpg
Рост 201 см
Вага 109 кг
Пазыцыя брамнік
Кідок левы
Дата нараджэньня 27 сакавіка 1983 (31 год)
Месца нараджэньня Тальяці, СССР
Клюб Мэталюрг Магнітагорск
Выступаў за Алімпія
Нафтавік
Лада
Ак Барс
Лада
Мэталюрг Магнітагорск
Северсталь
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Расеі па хакеі Расея
Драфт НХЛ 233, 2002
Тампа Бэй Лайтнінг
Гульнявая кар’ера 2002 — цяпер

Васіль Кошачкін (па-расейску: Василий Кошечкин; 27 сакавіка 1983, Тальяці, СССР) — расейскі хакеіст, брамнік магнітагорскага клюбу «Мэталюрг» і зборнай Расеі. Заслужаны майстар спорту Расеі (2010). Выхаванец тальяцінскага хакею.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Васіль зьяўляецца выхаванцам спартовай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскай рэзэрвы па хакеі з шайбай клюбу «Лада». Сваю прафэсійную кар’еру пачаў у 2002 годзе ў складзе клюбу Вышэйшай лігі «Алімпіі» з Кірава-Чапецку. У тым жа сэзоне Кошачкін таксама выступаў у складзе альмецьеўскага «Нафтавіка». Таксама ў тым годзе на драфце НХЛ Васіль быў абраны ў 8 раўндзе пад агульным 233 нумарам клюбам «Тампа Бэй Лайтнінг»[1].

У 2003 годзе Кошачкін дэбютаваў у Супэрлізе ў складзе роднай «Лады», дзе і выступаў да 2007 году, двойчы стаўшы прызэрам расейскіх першынстваў. Сэзон 2007—2008 гадоў брамнік правёў у казанскім «Ак Барсе»[2], пасьля чаго зноўку вярнуўся ў Тальяці[3]. У сярэдзіне сэзону 2009—2010 гадоў Кошачкін стаў гульцом магнітагорскага «Мэталюрга»[4].

30 чэрвеня 2010 году Васіль падпісаў кантракт з чарапавецкай «Северстальлю»[5], у складзе якой у сэзоне 2010—2011 гадоў правёў 38 матчаў з каэфіцыентам надзейнасьці 2,81. Таксама Кошачкін быў прызнаны лепшым гульцом «Северсталі» паводле вэрсіі заўзятараў чарапавецкага клюбу, набраўшы 29,92% галасоў[6]. 1 траўня 2013 году Васіль вярнуўся ў магнітагорскі «Мэталюрг», у складзе якога стаў уладальнікам Кубка Гагарына ў першым жа сваім сэзоне.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе зборнай Расеі Васіль удзельнічае ў чэмпіянатах сьвету з 2007 году. Разам са зборнай станавіўся чэмпіёнам сьвету 2009 году на першынстве ў Швайцарыі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]