Вольга Курыленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вольга Курыленка
Ольга Куриленко.jpg
Дата нараджэньня 14 лістапада 1979 (35 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг СССРБярдзянск, СССР
Грамадзянства Украіна, Францыя
Прафэсія акторка, мадэль
Кар’ера 1995 — цяп. час
IMDb ID 1385871

Во́льга Канстаўці́наўна Курыле́нка (па-ўкраінску: Ольга Костянтинівна Куриленко; нарадзілася 14 лістапада 1979, Бярдзянск) — украінская акторка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расла ў беднаце, у кватэры з Вольгай жылі яе цётка, дзядзька, бабуля, дзядуля і стрыечны брат. Маці разьвялася з бацькам неўзабаве пасьля нараджэньня. Выхоўвалася маці і бабуляй. Ва Ўкраіне да 13 гадоў вучыла мовы, 7 гадоў вывучала фартэпіяна і хадзіла ў студыю балета.

Ва ўзросьце 13 гадоў, Вольга і яе маці прыехалі ў Маскву. Тамака мадэльны агент выпадкова сустрэўшы Вольгу ў мэтро зрабіў ёй прапанову папрацаваць. Спачатку маці Вольгі насьцярожылася, але неўзабаве ўхваліла прапанову. Ва ўзросьце 16 гадоў яна пераехала па працы ў Парыж, вывучыла францускую за шэсьць месяцаў і пасьля падпісала кантракт з агенцтвам Madison. Ва ўзросьце 18 гадоў, Вольга зьявілася на вокладцы Glamour, Elle, Madame Figaro, Marie Claire і Vogue, яна таксама стала асобай кампаніі Lejaby, Bebe clothing, Clarins and Helena Rubinstein.

У 1999, Вольга выйшла замуж за свайго сябра, францускага фатографа Сэдрыка ван Моля і разьвялася зь ім праз 3,5 гады. Першы досьвед у кіно — галоўная роля ў малабюджэтным эратычным фільме L'Annulaire (2005) францускага рэжысэра Дыяны Бэртран. Набыла вядомасьць як акторка пасьля вынахаду фільма «Парыж, я кахаю цябе» (2006), згуляўшы ў пары з Элайджэй Вудам. У студзені 2008 абраная на ролю «дзяўчыны Бонду» ў чарговым фільме-сэрыяле пра агента 007.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2006: Названая лепшай акторкай Бруклінскага міжнароднага кінафэсту за галоўную ролю ў фільме L'Annulaire.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]