Вояджэр-1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Вояджэр-1

«Во́яджэр-1» (па-ангельску: Voyager 1) — амэрыканскі касьмічны апарат для дасьледаваньняў далёкіх плянэт Сонечнай сыстэмы. 15 жніўня 2006 году[1] «Вояджэр-1» мінуў адзнаку ў 100 а. а. (~15 млрд км) ад Сонца і зьяўляецца самым выдаленым прадметам, створаным чалавечымі рукамі. Хуткасьць яго аддаленьня аж Сонечнай сыстэмы — 539 млн км у год.

«Вояджэр-1» стартаваў 5 верасьня 1977 году. Для яго была абраная карацейшая траса, чым для «Вояджэра-2»: «Вояджэр-1» павінен быў наведаць толькі Юпітэр і Сатурн. Працягласьць місіі першапачаткова была вызначаная ў 5 гадоў.

5 сакавіка 1979 — «Вояджэр-1» дасягнуў плянэты Юпітэр.

12 лістапада 1980 — праляцеў на мінімальнай адлегласьці ад Сатурна.

Касьмічны апарат мінуў у сыстэме Юпітэра зблізку яго спадарожнікаў Іа і Каліста, а ў сыстэме Сатурна — каля яго спадарожнікаў Тытана, Рэі і Мімаса. Пасьля сустрэчы з Сатурнам «Вояджэр-1» пакінуў плоскасьць экліптыкі.

15 лістапада 2003 — «Вояджэр-1» дасягнуў межаў Сонечнай сыстэмы: апарат апынуўся ў зоне дзеяньня турбулентнасьці, якая ўзьнікае пры сутыкненьні сонечнага ветру і міжзоркавага асяродзьдзя.

24 траўня 2005 году на канфэрэнцыі ў Новым Арлеане прадстаўнікі НАСА абвясьцілі, што «Вояджэр-1» пакінуў вобласьць, званую лімітаваным (канчатковым) ударам (або вобласьць ударнага тармажэньня). Гэта вобласьць, дзе сонечны вецер тармозіцца перад сустрэчай з вонкавым асяродзьдзем з хуткасьці 1,1—2,4 млн км/г і становіцца больш шчыльным і цёплым. Пакінуўшы гэтую вобласьць, апарат набліжаецца да геліяпаўзы — мяжы Сонечнай сыстэмы — тамака, дзе сонечны вецер зьліваецца зь міжзоркавым асяродзьдзем.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ паводле зьвестак з http://voyager.jpl.nasa.gov/

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Вояджэр-1сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах