Віктар Ганчарэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ганчарэнка.
Віктар Ганчарэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1977(1977-06-10)[1] (46 гадоў)
Рост 171 см
Вага 71 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1997 РВАР[d] 49 (3)
1998—2002 БАТЭ 82 (1)
2000 РШВСМ-Алімпія[d] 2 (0)
Зборныя
1998—1999 Беларусь (да 21) 9 (1)
Трэнэрскія клюбы
2007—2013 БАТЭ
2013—2014 Кубань Краснадар
2015 Урал
2016 Уфа
2016—2021 ЦСКА Масква
2021—2022 Краснадар
2022—4 Урал

Ві́ктар Ганчарэ́нка (нарадзіўся 10 чэрвеня 1977 году, Хвойнікі, Гомельская вобласьць) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. У 2007—2013 гадах узначальваў барысаўскі БАТЭ. Найлепшы трэнэр Беларусі 2008, 2009, 2010, 2012, 2014, 2016, 2017 і 2018 гадоў. У цяперашні час зьяўляецца галоўным трэнэрам клюбу «Ўрал».

Адукацыя і праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Хвойніцкую спартовую школу і сталічную Рэспубліканскую вучэльню алімпійскага рэзэрву. Атрымаў вышэйшую спартовую адукацыю — у 2004 годзе скончыў Беларускую акадэмію фізычнай культуры (трэнэр па футболе). Мае трэнэрскую ліцэнзію «Pro».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за «Стралічава», МВКЦ-96, РВАР і БАТЭ. Абаронца. Двухразовы чэмпіён Беларусі ў складзе БАТЭ (1999, 2002), бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі (2001). Кар’еру гульца завяршыў у 25 гадоў праз сур’ёзную траўму — разрыў крыжападобнай зьвязкі[2], мэніск. У час выступленьня за БАТЭ здымаў кватэру разам з брамнікам нацыянальнай зборнай Юр’ем Жаўновым.

У 2004—2006 гадах працаваў трэнэрам дублюючага складу БАТЭ. З 2007 — старэйшы трэнэр ФК БАТЭ. З 13 лістапада 2007 году — галоўны трэнэр ФК БАТЭ.

Увосень 2008 году вывеў ФК БАТЭ ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Ганчарэнка стаў самым маладым трэнэрам у гісторыі Лігі чэмпіёнаў.

Разам з БАТЭ пяць разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі (2008, 2009, 2010, 2011, 2012), Кубак Беларусі (2010), двойчы Супэркубак Беларусі (2010, 2011). Найлепшыя дасягеньні ў эўракубках (разам з БАТЭ) — групавы этап Лігі чэмпіёнаў (2008, 2012), 1/16 фіналу Лігі Эўропы (2011, 2013).

У кастрычніку 2013 году сышоў з БАТЭ і падпісаў кантракт на 4,5 году з краснадарскай «Кубаньню»[3]. У лістападзе 2014 году кантракт з «Кубаньню» быў скасаваны з ініцыятывы кіраўніцтва клюбу[4]. На момант звальненьня «Кубань» знаходзілася на 5 месцы ў прэм’ер-лізе чэмпіянату Расеі і за 13 гульняў прайграла адзін раз, у Кубку Расеі каманда выйшла ў 1/4 фіналу[5]. У чэрвені 2015 году падпісаў кантракт на тры гады з клюбам «Урал» зь Екацярынбургу[6]. Пакінуў клюб 25 жніўня 2015 году перад матчам з грозьненскім «Церакам»[7], а 1 верасьня кантракт з клюбам быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[8]. 13 верасьня 2015 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб маскоўскага ЦСКА, дзе заняў пасаду старэйшага трэнэра[9]. У чэрвені 2016 году ўзначаліў расейскі клюб «Уфа»[10], які пакінуў у сьнежні 2016 году і ўзначаліў маскоўскі ЦСКА[11].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, выхоўвае сына Арцёма. Маці і сястра жывуць у гарадзкім пасёлку Рудабелка, што на Гомельшчыне. Бацька, які працаваў у Чарнобылі ў першыя дні пасьля катастрофы, памёр у 1993 годзе, пахаваны ў Хвойніках. Ганчарэнка кажа, што менавіта бацька прышчапіў яму любоў да футболу.

Зацікаўленасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Любімыя клюбы — «Манчэстэр Юнайтэд», «Вільярэал», «Мілян». Любімыя трэнэры — Фабіё Капэлё, Алекс Фэргюсан, Арсэн Вэнгер. Хобі — Формула-1. Любімы гоншчык — Льюіс Гэмілтан. Любімая каманда — «Макларэн».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]