Ганна Семяновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ганна Рыгораўна Семяновіч
Дата нараджэньня 1 сакавіка 1980 (32 гады)
Месца нараджэньня Масква, РСФСР
Грудзі 110 см
Стан 60 см
Сьцёгны 94 см
Колер валасоў рудая / бляндынка
Нацыянальнасьць расейка
annasemenovich.ru

Га́нна Рыго́раўна Семяно́віч (1 сакавіка 1980, Масква, РСФСР) — расейская фігурыстка і эстрадная сьпявачка; салістка гурту «Блестящие» (20032007).

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Бацькі: Тацьцяна Дзьмітрыеўна і Рыгор Цімафеевіч.

Фігурным катаньнем Ганна Семяновіч займалася з трохгадовага ўзросту. Скончыўшы школу, паступіла ў Маскоўскую дзяржаўную акадэмію фізычнай культуры. Трэнэрамі Ганны былі вядомыя аўтарытэты ў фігурным катаньні: заслужаны трэнэр СССР Алена Чайкоўская; заслужаны трэнэр Расеі Натальля Лінічук; заслужаны майстар спорту, заслужаны трэнэр Расеі Генадзь Карпаносаў. Выступала ў парах з Максімам Качанавым, Уладзімерам Фёдаравым (19951999), Раманам Кастамаравым (1999—2000) і Дзянісам Самохіным (2001). Цяпер Ганна Семяновіч — майстар спорту міжнароднага клясу[Крыніца?] па фігурным катаньні на каньках у танцах на лёдзе.

Неаднаразова заваёўвала прызавыя месцы на міжнародных спаборніцтвах, уваходзіла ў шасьцёрку наймоцных фігурыстаў сьвету ў танцах на лёдзе. Пару Ганна Семяновіч — Раман Кастамараў пад кіраўніцтвам Натальлі Лінічук станавілася срэбнымі прызёрамі чэмпіянату Расеі (2000) і лічылася другім па сіле расейскім дуэтам пасьля пары Ірына ЛабачоваІльля Авербух.

Сур’ёзная траўма мэніску і наступная апэрацыя прымусілі Ганну Семяновіч пакінуць фігурнае катаньне. Вярнуўшыся пасьля трох гадоў жыцьця ў ЗША, дзе яна трэніравалася, у Расею ва ўзросьце 21 гадоў, Ганна Семяновіч адмовілася ад прапановы ўвайсьці ў балет Ігара Бобрына, Натальлі Бясьцемьянавай і Тацьцяны Тарасавай. Замест гэтага праз два месяцы яна вырашыла паспрабаваць сябе ў музыцы і стварыла пры дапамозе прадусара Данііла Мішына музычны калектыў пад назвай «Ангелы Чарли». Хоць група правяла шэраг пасьпяховых выступаў і выпусьціла кліп з удзелам Марыі Бутырскай, неўзабаве з-за цяжкасьцяў зь фінансамі яна спыніла сваё існаваньне, а Семяновіч была запрошаная працаваць на тэлебачаньні.

[рэдагаваць] Тэлебачаньне

Першапачаткова Ганна Семяновіч вяла спартовыя праграмы на «3 канале», «7ТВ», затым была занятая ў музычнай праграме на канале «ТВС», а таксама праграмах «Раніца» і «Ноч» на канале «СТС». У ролі вядучай пілотнай праграмы «Адреналин па-ти» (канал «СТС»), брала інтэрвію ў гурта «Блестящие» (у складзе Жаны Фрыске, Ксеніі Новікавай, Юліі Кавальчук), пасьля чаго атрымала ад прадусараў гурта Андрэя Грознага і Андрэя Шлыкова прапанову далучыцца да яе складу. Ганна Семяновіч адмовілася ад працы на канале «Муз-ТБ» і пачала сваю кар’еру ў «Блестящих».

Ганна Семяновіч некалькі разоў здымалася ў кіно і на тэлебачаньні: у сэрыялах «Халасьцякі» (2004), «Бальзакаўскі ўзрост, або ўсе мужыкі сво…» (2004), «Асуджаная стаць зоркай» (2005), «Студэнты» (2005), «Клюб» (2006), фільмах «Начны дазор» (2004), «Іронія лёсу. Працяг» (2007) і тэлевізійным сатырычным часопісе «Фитиль» (2005, № 65, сюжэт «Фільм! Фільм! Фільм!»). Яе апошнім праектам стаў камэдыйны сэрыял «Уся такая раптоўная», у якім Семяновіч гуляе галоўную ролю.

У 2006 годзе Ганна Семяновіч прыняла ўдзел у тэлешоў «Зоркі на лёду», якое выходзіла на 1 канале расейскага тэлебачаньня. Меркавалася, што яе партнёрам стане тэлевядучы Андрэй Малахаў, але ад удзелу ў праграме ён адмовіўся, і Ганна Семяновіч выступала ў пары зь Вячаславам Разьбягаевым. У выніку, пара Семяновіч-Разьбягаяў заняла сёмае месца. Неўзабаве пасьля ўдзелу ў тэлешоў, Семяновіч абвясьціла аб выхадзе са складу «Блестящих». Па чутках, вядуцца перамовы з кіраўнікамі расейскага прадстаўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэту з нагоды яе магчымага ўдзелу ў наступнай зімовай Алімпіядзе-2010[1].

У 2007 годзе Ганна Семяновіч прыняла ўдзел у тэлешоў «Ледніковы пэрыяд», выходзілым на 1 канале расейскага тэлебачаньня. Яе партнёрам быў Аляксей Макараў.

Валодаючы неардынарнай зьнешнасьцю і буйным бюстам (пяты з паловай памер[2]), Ганна Семяновіч неаднаразова здымалася для мужчынскіх часопісаў («Maxim», «XXL», «FHM», «Пингвин»). Бюст сьпявачкі, выклікае адмысловую цікавасьць у «жоўтай прэсы», па яе ўласных словах, «дастаўся ад мамы»[3]. Тым ня менш, гэта не пацьверджана.

Аднак, нягледзячы на заявы аб «спадчыннасьці», яе былы партнэр Раман Кастамараў неаднаразова заўважаў, што яе грудзі прыкметна вырасла падчас эстрадных выступаў, адсылаючы да фатаграфіяў, зробленых падчас кар’еры Ганны Семяновіч як фігурысткі.

[рэдагаваць] Удзел у спартовых спаборніцтвах

[рэдагаваць] Дыскаграфія

[рэдагаваць] Альбомы

[рэдагаваць] Супольныя праекты

[рэдагаваць] Фільмаграфія

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах