Ганна Франк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Га́нна Франк (па-нямецку: Anne Frank; 12 чэрвеня 1929 — пачатак сакавіка 1945) — габрэйская дзяўчынка, ураджэнка Нямеччыны, пасьля прыходу Гітлера да ўлады хавалася зь сям’ёй ад нацысцкага тэрору ў Нідэрляндах. Аўтар знакамітага «Дзёньніка Ганны Франк» — дакумэнта, які выкрывае нацызм, перакладзены на многія мовы сьвету. Гэтая кніга адразу стала сусьветным бэстсэлерам — ня толькі з-за сваёй пранізьлівай інтанацыі, але і галоўным чынам таму, што здолела аб’яднаць у лёсе адной дзяўчынкі мільёны чалавечых трагедыяў, зьвязаных з нацысцкім генацыдам. Ганна Франк і яе сям’я лічацца аднымі з самых вядомых ахвяраў нацызму.