Глушкавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Глушкавічы
Першыя згадкі: 1545
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Глушкавіцкі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 2500 (2008)
Тэлефонны код: +375 2356
Геаграфічныя каардынаты: 51°34′ пн. ш. 27°46′ у. д. / 51.567° пн. ш. 27.767° у. д. / 51.567; 27.767Каардынаты: 51°34′ пн. ш. 27°46′ у. д. / 51.567° пн. ш. 27.767° у. д. / 51.567; 27.767
Глушкавічы на мапе Беларусі
Глушкавічы
Глушкавічы
Глушкавічы

Глу́шкавічы[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 2 км ад аўтадарогі Р36. Глушкавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Глушкавіцкага сельсавету.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першы ўспамін пра вёску Глушкавічы сустракаецца ў вопісе Оўруцкага замка за 1545 год, калі яна зьяўлялася прыватным сялом у складзе ВКЛ.

У часы панаваньня Расейскай імпэрыі ў Глушкавічах таксама жылі палякі і немцы. Улады БССР давалі дазвол на пасяленьне немцаў-каляністаў на паўднёвых глушкавіцкіх хутарах. Гэтак, у 1924 годзе ў хутары Нямецкі Млынок налічвалася 25 чалавек. А на захадзе ад Глушкавічаў — польскі хутар Будкі перарос у невялічкую вёску.

У вайну нацысты тройчы нішчылі вёску і забілі 300 жыхароў. Цудам засталіся толькі дзьве хаты ад лесу. Цяпер за нямецкія грошы тут пабудавана вялікая мураваная царква.

[рэдагаваць] Насельніцтва

  • 1815 год — 74 двароў, 436 жыхароў
  • 1886 год — 126 двароў, 753 жыхароў
  • 1897 год — 1369 жыхароў
  • 1909 год — 230 двароў, 1470 жыхароў
  • 1917 год — 279 двароў, 1688 жыхароў (1559 беларусаў і 129 габрэяў)
  • 1921 год — 298 двароў
  • 1923 год — 1717 жыхароў
  • 1940 год — 365 двароў, 1987 жыхароў
  • 1970 год — 545 двароў, 2530 жыхароў
  • 1998 год — 721 двароў, 2349 жыхароў
  • 2000 год — 720 двароў, 2352 жыхары
  • 2008 год — каля 2,5 тыс. чалавек

[рэдагаваць] Прамысловасьць

У 1975 годзе ў вёсцы было створана прадпрыемства «Граніт». Сёньня вакол Глушкавічаў — гранітныя кар’еры, што сягаюць глыбінёю часам 30—35 мэтраў. У выніку нядаўняй рэканструкцыі друзава-гранітны завод ператварыўся ў магутнае прадпрыемства, дзе працуе кожны пяты тутэйшы жыхар.

[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць] Архітэктура

  • Сьвята-Пакроўская царква, пабудаваная ў 1995 годзе.
  • Каменныя крыжы

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Царква

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах