Джордж Лукас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Джордж Лукас
George Lucas
Фота
Імя пры нараджэньні: Джордж Валтан Лукас, мл.
Дата нараджэньня: 14 траўня 1944
Месца нараджэньня: Сьцяг ЗША Мадэста, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства: Сьцяг ЗША ЗША
Прафэсія: рэжысэр, прадусар, сцэнарыст
Кар'ера: 1965—зараз
IMDb: ID 0000184


Джордж Лукас (па-ангельску: George Walton Lucas, Jr.; нар. 14 траўня 1944) — амэрыканскі кінарэжысэр, сцэнарыст і прадусар, аўтар «Зорных войн» і «Індыяны Джонса». Лукас зьяўляецца адным з найболей камэрцыйна пасьпяховых рэжысэраў сьвету.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў Мадэста 14 траўня 1944, бацька — Джордж Ўолтан Лукас, уладальнік крамы канцылярскіх тавараў і ранча ў Каліфорніі. Вучыўся ў каледжы Мадэста, дзе стварыў некалькі кароткамэтражак, уключаючы «THX-1138», затым скончыў кінэматаграфічны ўнівэрсытэт Паўднёвай Каліфорніі. У 1967 годзе быў прадстаўлены «Warner Brothers» у якасьці асыстэнта Фрэнсіса Форда Копалы, пасьля чаго Копала доўгі час аказвае яму ўсялякую падтрымку, у тым ліку і фінансавую. У 1971 Лукас стварае сваю ўласную студыю «Lucasfilms Ltd», а ў 1973-м стужка «Амэрыканскія графіці» атрымлівае Залаты Глёбус і 5 намінацый на Оскар і прыносіць рэжысэру шырокую вядомасьць у Галівудзе. Сага «Зорныя войны» і трылёгія аб Індыяне Джонсе замацавалі культавы статус Лукаса. У 1992 рэжысэр узнагароджаны прэміяй Ірвінга Талбэрга, у 2001 — прэміяй BAFTA «за неперасягненае майстэрства ў кіно».

[рэдагаваць] Фільмаграфія

[рэдагаваць] Найболей вядомыя фільмы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Джордж Лукассховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Прыгоды Індыяны Джонса
Фільмы: Індыяна Джонс: У пошуках згубленага каўчэга | Індыяна Джонс і храм лёсу | Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход | Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа
Тэлесерыял: Хронікі маладога Індыяны Джонса
Пэрсанажы: Індыяна Джонс | Вілі Скот | Мэрыён Рэвэнвуд | Эльза Шнайдэр
Маркус Броўдзі | Сала | Маляня | Генры Джонс, ст. | Рэнэ Бэлак | Палкоўнік Дытрых | Арнольд Тот | Палкоўнік Вогел | Мола Рэм
Выканаўцы: Харысан Форд | Шон Конэры | Коры Карэ | Шон Патрык Флэнэры
Джордж Хол | Рывэр Фэнікс | Джон Рыс-Дэвіс | Дэнхолм Эліёт | Вольф Калер | Рональд Лэйсі | Пол Фрымэн
Стваральнікі: Джордж Лукас | Стывэн Сьпілбэрг | Джон Ўільямс


Асабістыя прылады