Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зорныя войны. Эпізод IV:
Новая надзея
Star Wars Episode IV: A New Hope
StarWarsMoviePoster1977.jpg
Арыгінальны постэр 1977 году, створаны Томам Юнгам[1] і прымеркаваны да выхаду «Зорных войнаў» у пракат.
Рэжысэр Джордж Лукас
Прадусар Гэры Курц
Сцэнарыст Джордж Лукас
У ролях
Кампазытар Джон Ўільямз
Апэратар Гілбэрт Тэйлар
Мантаж
Вытворчасьць Lucasfilm
Дата выхаду 25 траўня 1977
Час Арыгінальная вэрсія:
121 хв.
Спэцыяльнае выданьне:
125 хв.
Краіна ЗША
Мова Ангельская
Бюджэт $11 млн
Прыбытак $775 398 007 (па сьвеце)
Папярэдні Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў
Наступны Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ
Профіль на IMDb
Афіцыйны сайт

«Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея» (па-ангельску: Star Wars Episode IV: A New Hope) — эпічная касьмічная опэра[2] Джорджа Лукаса, што выйшла на экраны ў 1977 годзе. Гэта першы фільм з усёй сагі «Зорныя войны» і чацьверты з пункту гледжаньня ўласнай храналёгіі сэрыялу. Фільм стаўся прарывам у прымяненьні візуальных спэцэфэктаў і падачы фантастычнай гісторыі, і быў прызнаны адным з самых пасьпяховых і ўплывовых фільмаў усіх часоў.

«Даўным-даўно ў далёкай-далёкай галяктыцы», сюжэт фільма распавядае пра групу паўстанцаў — Паўстанцкі альянс — які паставіў перад сабой мэту зьнішчыць «Зорку сьмерці» — разбуральную зброю, тварэньне Галяктычнай імпэрыі. Гэтае супрацьстаяньне раптам закранае ціхае жыцьцё Люка Скайўокера, хлопца з фэрмы, які ненаўмысна купляе дроідаў, у якіх закладзеныя выкрадзеныя чарцяжы «Зоркі сьмерці». Калі Імпэрыя пачынае бязьлітаснае паляваньне на дроідаў, Скайўокер наважваецца на адчайнае заданьне разам з рыцарам-джэдаем Обі-Ванам Кенобі, каб уратаваць уласьніцу тых дройдаў, лідэра паўстанцаў Прынцэсу Лею, і ўсю галяктыку.

На вытворчаць фільма было выдаткавана 11 млн даляраў. Па выхадзе 25 траўня 1977 году на экраны касавыя зборы фільму склалі 460 млн даляраў у ЗША і 314 млн у іншых краінах. Па гэтым паказьніку «Зорныя войны» абыйшлі «Сківіцы» — у той час самы касавы фільм — і пакінулі за сабой гэты статус да 1982 году з выхадам «Іншаплянэцяніна». З улікам інфляцыі на 2013 год «Зорныя войны» зьяўляюцца трэцім самым касавым фільмам у сьвеце. Фільм стаўся таксама і скарбонкай кінаўзнагарод: 10 намінацыяў на «Оскар», зь іх 6 выйграныя[3]. Фільму часта прызначаюцца лепшыя месцы ў апытаньнях на лепшы навукова-фантастычны фільм, а сам фільм спарадзіў культ сярод аматараў. Джордж Лукас, аўтар і рэжысэр фільму, з розных нагодаў рабіў перавыданьні «Зорных войнаў», часам уносячы значныя зьмены ў стужку. Так, найбольш заўважаныя перавыданьні — спэцыяльнае выданьне 1997 году, выхад на DVD ў 2004 і на Blu-ray у 2011 — зазналі ўстаўку кампутарных спэцэфэктаў, зьмены дыялёгаў і мантажу, перазьведзенае музыкальнае суправаджэньне і новыя сцэны. Утропы за посьпехам 1977 году, далей былі выпушчаныя два сыквэлы: «Імпэрыя наносіць удар у адказ» і «Вяртаньне джэдая», якія адзначыліся тым жа касавым посьпехам і ўхвалай крытыкаў. У 2015 годзе чакаецца выхад на экраны першай часткі трылёгіі-сыквэла — «Зорныя войны. Эпізод VII» — у якім возьмуць удзел многія з актораў арыгінальных «Зорных войнаў».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Star Wars Poster #2(анг.). IMP Awards.
  2. ^ Beth Hilton. Lucas: 'Star Wars' is not sci-fi(анг.) // Digital Spy, 13 жніўня 2008 г.
  3. ^ Фанацкая версія «Зорных войнаў» зрабілася хітом YouTube // Наша Ніва, 30 студзеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]