Дэклярацыя незалежнасьці (карціна)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Дэклярацыя незалежнасьці | |
| ангельская: Declaration of Independence | |
| Мастак | Джон Трамбул |
|---|---|
| Год | замоўленая ў 1817; набытая ў 1819; памешчана ў ратондзе Вашынгтонскага капітолія ў 1826 |
| Тып | палатно, алей |
| Памеры | 365.76 × 548.64 × 144; 216 у дыямэтры |
| Месцазнаходжаньне | Вашынгтонскі капітолій, Вашынгтон, Злучаныя Штаты Амэрыкі |
«Дэклярацыя незалежнасьці» — карціна Джона Трамбула, памерам 12 на 18 футаў, якая знаходзіцца ў Вашынгтонскім капітоліі. На карціне выяўленыя пяць чалавек падчас рэдагаваньня тэксту Дэклярацыі ў 1776 годзе для Другога Кантынэнтальнага кангрэсу ў Філядэльфіі.
Асобы, ня выяўленыя на карціне [рэдагаваць]
На карціне не былі выяўленыя 14 асобаў, якія падпісалі Дэклярацыю незалежнасьці:
- Мэцью Торнтан (Нью-Гэмпшыр)
- Джон Гэрт (Нью-Джэрсі)
- Джон Мортан (Пэнсыльванія)
- Джэймс Сміт (Пэнсыльванія)
- Джордж Тэйлар (Пэнсыльванія)
- Джордж Рос (Пэнсыльванія)
- Сызар Родні (Дэлавэр)
- Томас Стоўн (Мэрылэнд)
- Томас Нэльсан малодшы (Вірджынія)
- Францыс Лайтфут Лі (Вірджынія)
- Картэр Брэкстан (Вірджынія)
- Джон Пэн (Паўночная Караліна)
- Батан Гўінэт (Джорджыя)
- Лімэн Хол (Джорджыя)
Банкнота ў два даляры [рэдагаваць]
Карціна Трамбула зьмяшчаецца на рэвэрсе двудаляравай банкноты, але на ёй няма чатырох асобаў, якія сядзяць у левым куце (Джордж Ўайт, Ўільям Ўіпл, Джозі Барлет і Томас Лінч (малодшы)), двух, якія сядзяць у правым куце (Томас МакКін і Філіп Лівінгстан), а таксама Джордж Ўальтан, які сядзеў ззаду зьлева. Таксама Джон Дыкінсан быў выяўлены тут, але не прысутнічаў падчас падпісаньня дэклярацыі.
