Дэрвенград

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дэрвенград
сэрб. Дрвенград
Дэрвенград
Дата заснаваньня: 2000
Краіна: Сэрбія
Краіна: Сэрбія Сэрбія
Акруга: Злаціборская
Грамада: Ужыцкая
Часавы пас: UTC+1
Геаграфічныя каардынаты: 43°47′44.25″ пн. ш. 19°30′29.1312″ у. д. / 43.795625° пн. ш. 19.508092° у. д. / 43.795625; 19.508092Каардынаты: 43°47′44.25″ пн. ш. 19°30′29.1312″ у. д. / 43.795625° пн. ш. 19.508092° у. д. / 43.795625; 19.508092
Дэрвенград на мапе Сэрбіі
Дэрвенград
Дэрвенград
Дэрвенград
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mecavnik.info

Дэрвенград (па-сэрбску: Дрвенград, у перакладзе Драўляны град, dř̩ʋeŋɡrad), таксама вядомы як Кюстэндорф і Мечаўнік (mětɕaːʋniːk) — вёска ў Сэрбіі, знаходзіцца ў Злаціборскай акрузе ля Вужыцаў, за 200 км на паўднёвы захад ад сталіцы Сэрбіі Бялграду.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Збудаваная ў 2000 року для фільму «Жыцьцё як цуд» кінарэжысэра Эміра Кустурыцы. Рэжысэр даў ёй назву Кюстэндорф (ням. Küstendorf) — ад сваёй мянушкі «Kusta» і нямецкага слова «dorf» — вёска. Сам заснавальнік таксама называў створанае паселішча Мечаўнік паводле назвы суседняе вёскі. Цяперашняя назва Дэрвенград адпавядае забудове вёскі, якая складаецца зь пяцідзесяці драўляных хатак.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква сьвятога Савы ў Дэрвенградзе

У вёсцы дзейнічаюць бібліятэка імя Іва Андрыча; мастацкая галерэя ў гонар скульптара Драгана Ёвічавіча; кінатэатар «Стэнлі Кубрык»; цэнтральны будынак з кінатэатрам, жылымі памяшканьнямі, садам, басэйнам, трэніравальнай заляй і саўнай; спортзаля; рэстаран; булачная; сувэнірная крама; праваслаўная царква сьвятога Савы.

Вуліцы вёскі названыя ў гонар упадабаных Кустурыцам асобаў: Ніколы Тэслы, Эрнэста Чэ Гевары, Марадоны, Міядрага Чкалі, Фэдэрыка Фэліні, Інгмара Бэргмана, Джо Страмэра, Новака Джокавіча, а галоўная вуліца — у гонар Іва Андрыча.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Андрычград — ячшэ адно паселішча, якое ў дадзены момант будуе Эмір Кустурыца

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дэрвенградсховішча мультымэдыйных матэрыялаў