Жан П’ер Камю
| Жан П’ер Камю | |
| Jean-Pierre Camus | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 3 лістапада 1584, Парыж |
| Памёр | 26 красавіка 1652 (67 год), Парыж |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Напрамак | барокавая літаратура, «histoires tragiques» |
| Жанр | раман, навэля |
Жан П’ер Камю (па-француску: Jean-Pierre Camus; 1584—1652) — францускі пісьменьнік і багаслоў[1].
Нарадзіўся 3 лістапада 1584 году ў Парыжы. Навучаўся ў Францыска Сальскага[1].
Творчасьць [рэдагаваць]
Жан П’ер Камю быў адным з самых плённых аўтараў пэрыяду 1620—1648 гг. На яго першыя творы моцна паўплывалі «Эсэ» Мішэля Мантэня і духоўныя вышукі Францыска Сальскага.
У сваёй літаратурнай дзейнасьці ён спалучае рысы раману і апавяданьня. Змрочныя гісторыі са сцэнамі гвалту, часьцяком заснаваныя на пераказаных анэкдотах ці крымінальных здарэньнях ствараліся ў рэчышчы «трагічных гісторыяў» Матэа Бандольлё, што былі папулярнымі ў Францыі напрыканцы эпохі Рэнэсансу і пачатку XVII ст.
Аўтар раманаў «Агатанфіл», «Эліза», «Сьпірыдон», «Паломба» і іншых[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Жан П’ер Камю — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў