Каперсы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Каперсы
Capparis spinosa

Каперсы (даўней капары) — высушаныя, а затым марынаваныя ў аліве або салёныя пупышкі кветак, маладыя парасткі і зялёныя плады міжземнаморскай расьліны Capparis spinosa, кустоўя вышынёй 120—150 см.

Ужываліся з антычных часоў як каштоўная гаркавата-кіслая прыправа да соусаў, сыроў, рыбы, мяса (біфштэксаў, эскалопаў), звараных укрутую яек, кампанэнт марынадаў (напрыклад, для селядцоў) і як запраўка ў салаты. Традыцыйная закуска — з каперсаў, брынзы і сардзін. Дзякуючы ўтрыманьню гліказіда рутына (5 %) узбуджаюць апетыт. Каперсы зь іх характэрнай цёмнааліўкавай фарбай ужываюцца і як дэкаратыўная аздоба стала.

Зьявіліся ў Польшчы і ВКЛ пад уплывам італьянскай кухні (глядзіце Бона Сфорца) ў XVI стагодзьдзі, пастаўляліся марынаваныя ў воцаце або кансэрваваныя ў аліве. Каперсы спажывалі на закуску або прыпраўлялі мясныя стравы і соусы. Дзеля даражнечы «Літоўская гаспадыня» раіла ўжываць імітацыю каперсаў — з насеньня настурак або пупышак чорнага бэзу ? (Sambucus nigra). Яшчэ адзін сурагат каперсаў — марынаваныя бутоны дзьмухаўца (kaczeńca ?).

Каперсы дзіка растуць па ўсёй Паўднёвай Эўропе, найбольшыя сучасныя вытворцы — Гішпанія і Італія.

[рэдагаваць] Літаратура

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Каперсысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах